Канстантын Сьвятліцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
стыль
Радок 49:
Канстантын Мікалаевіч Сьвятліцкі нар. у 1842 г. і паходзіў са шляхты [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]].<ref>[http://region.krasu.ru/people/svetlitskiy Светлицкий Константин Николаевич | Мой Красноярск — народная энциклопедия]{{Ref-ru}}</ref>
 
Выхоўваўся ў 2-м кадэцкім корпусе. Службу пачаў прапаршчыкам у 18-й артылерыйскай брыгадзе, адтуль у студні 1866 г. ў званьні падпаручніка быў пераведзены у Маскоўскі полк. Праз тры месяцы яго накіроўваюць у Мікалаеўскую Акадэмію Генэральнага штабу дзе ён скончыў поўны курс навук па 2-му разраду і ў лістападзе 1868 г. адпраўлены ў штаб войскаў гвардыі ПецярбургскайПецярбурскай ваеннай акругі. 10 чэрвеня 1871 г. высачэйшым загадам прызначаны старшым ад’ютантам у штаб 14-й пяхотнай дывізіі. З 31 студзеня 1872 г. ён старшы ад’ютант штабу Казанскай ваеннай акругі, з 24 верасьня 1874 г. афіцэр асобых даручэньняў пры камандуючым войскамі Усходне-Сыбірскай ваеннай акругі ў Іркуцку, загадваў дыпляматычнаю перапіскаю пры Галоўным упраўленьні Усходняй Сыбіры. За выдатную службу 10 красавіка 1878 г. нададзены чын палкоўніка. У гэтым званьні высачэйшым загадам ад 10 жніўня 1878 года ён прызначаны выконваючым абавязкі начальніка штабу войскаў Забайкальскай вобласьці з пакіданьнем у Генэральным штабе. 26 ліпеня 1884 г. ён залічаны ў запас Генэральнага штабу. 10 кастрычніка 1885 г. прызначаны выконваючым абавязкі губэрнатара Якуцкай вобласьці з залічэньнем у Генэральны штаб.
 
У пачатку 1886 г. па хадайніцтву эпіскапа Іякава ды клопатамі Сьвятліцкага ў Якуцку ў грамадзкай залі якуцкай гарадзкой управы была адчыненая першая гарадзкая публічная бібліятэка-чытальня.
Радок 71:
Высачэйшым Загадам ад 12 траўня 1889 г. якуцкі губэрнатар, генэрал-маёр К. М. Сьвятліцкі быў прызначаны іркуцкім губэрнатарам.
 
Якуцкая гарадзкая дума пад прадстаўніцтвам гарадзкога галовы М. Т. Самылоўскага ў прысутнасьці 16 галосных 3 жніўня 1889 г. адзінагалосна абрала былога якуцкага губэрнатара генэрал-маёра К. Н. Сьвятліцкага ганаровым грамадзянінам горада Якуцка. Прычым было выказана, што ў бытнасьць якуцкім губэрнатарам ім былі заснаваныя і распачатыя такія меры, за якія горад застанецца заўсёды яму ўдзячным. Імпэратар [[Аляксандар III (расейскі імпэратар)|Аляксандар III]] па ўсепаддадзеннейшаму дакладу міністра ўнутраных спраўсправаў 25 кастрычніка 1890 г. высачэйшэвысачэйша зацьвердзіў прысваеньне званьня ганаровага грамадзяніна г. Якуцка былому якуцкаму губэрнатару К. Н. Святліцкаму, аб чым іркуцкі генэрал-губэрнатар апавясьціў яго лістом ад 10 сьнежня таго ж году.
 
30 чэрвеня 1890 г. браты Шафігуліны, сяляне Казанскай губэрні, падаюць прашэньне іркуцкаму губэрнатару аб дазволе пабудовы ў Іркуцку мячэці, і ўжо 11 сьнежня 1896 г. Шайхуле Шафігуліну было выдадзена падпісанае губэрнатарам Сьвятліцкім пасьведчаньне на дазвол прыстасаваньня драўлянага дому да разьмяшчэньня ў ім мячэці, пакуль ня будзе пабудаваная новая саборная.
Радок 96:
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}}{{Вікіфікаваць}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сьвятліцкі, Канстантын}}
[[Катэгорыя:Палітыкі Расейскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1842 годзе]]