Чатырохгадовы Сойм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ru:Четырёхлетний сейм; касмэтычныя зьмены
стыль
Радок 14:
Даведаўшыся пра гэта, [[Прусія|прускі]] кароль Фэрдынанд ІІ даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць плянам Кацярыны. [[Аўстрыя]] знаходзілася на той момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.
 
У жніўні [[1788]] па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныяапазыцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьціменшасьці.
 
== Храналёгія ==
* [[6 кастрычніка]] [[1788]] — распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве [[Канфэдэрацыя|канфэдэрацыі]] — польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў [[Станіслаў Малахоўскі]], а маршалкам літоўскай — гэнэралгенэрал артылерыі [[Казімір Нестар Сапега]].
* [[12 кастрычніка]] [[1788]] — была прачытаная нота [[Прусія|прускага]] пасла Бухгольца з патрабаваньнем не пачынаць вайну з [[Турцыя]]й. Гэтая нота разьбіла апазыцыю на два лягеры — прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
* [[24 кастрычніка]] [[1788]] — быў ухвалены праект ліквідацыі Вайсковага дэпартамэнту і стварэньня Вайсковай камісіі ў складзе 5 вайсковых і 12 цывільных асобаў пад кіраўніцтвам 4 [[гетман]]аў. Такім чынам, быў зьнішчаны падкантрольны расейкамурасейскаму паслу вайсковы орган і створаны новы.
* [[9 сьнежня]] [[1788]] — замест дэпартамэнту спраўсправаў iншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных спраўсправаў.
* [[25 студзеня]] [[1789]] — ухвалена 10-мільённая пазыка ў замежных краінаў.
* [[30 студзеня]] [[1789]] — зьліквідаваная [[Пастаянная Рада]], што скампрамэтавала сябе прарасейскай палiтыкай.
* [[26 сакавіка]] [[1789]] — Сойм ухвалiў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладаньняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладаньняў духоўных асобаў.
* [[7 верасьня]] [[1789]] — была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэньнем урадавага праекту і сыстэмы ворганаў, якія прйышліпрыйшлі б на зьмену Пастаяннай Радзе.
* [[24 лістапада]] [[1789]] — створаныя «цывiльна-вайсковыя парадкавыя камiсiі», на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па збору і падтрыманьні войска, кантролю за мясцовымі ўладамі і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным ворганам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
* [[24 сакавіка]] [[1790]] — прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
 
* [[16 сьнежня]] [[1790]] — пачатак другой кадэнцыі Сойму. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
* [[18 красавіка]] [[1791]] — закон аб гарадох. Мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабiстай недатыкальнасьцi»), атрымалi магчымасьць займаць духоўныя, сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Каралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў ({{мова-pl|plenipotentow}}) да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiйкамiсiяў з правам дарадчага голаса ў пытаньнях, што тычылiся гарадоў, гандлю i г.д.
* [[3 траўня]] [[1791]] — прыняты [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|«Ўрадавы закон»]] — новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.
* [[15 чэрвеня]] [[1791]] — у Пінску зьбіраецца гэнэральнаягенэральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасьці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцьця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансысторыю — найвышэйшы ворган кіраваньня праваслаўных.
* [[21 кастрычніка]] [[1791]] — прынятае «Заручэньне абодвух народаў» — дакумэнт, які пацьвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай і разьмяжоўваў асноўныя ворганы гэтай дзяржавы.
* [[31 траўня]] [[1792]] — Вялікі Сойм самараспусьціўся да перамогі ў вайне з Расеяй.