Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 106:
==Музэі==
=== Музэй абароны крэпасьці ===
[[Image:Museum of the defense of Brest fortress 6th room.JPG|thumb]]
===«Берасьце»===
Адкрыты [[8 лістапада]] [[1956]]. Састаўная частка мэмарыяльнага комплексу. Месьціцца ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасьці (Цытадэлі). Мае 11 экспазыцыйных заляў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазыцыі: гісторыя крэпасьці, перадваеннае жыцьцё, мерапрыемствы па ўмацаваньні заходніх рубяжоў, напад фашысцкіх войскаў, дзейнасьць кампартыі і Савецкага ўраду па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасьці, Люблін-Берасьцейская апэрацыя, крэпасьць - аснова патрыятычнага выхаваньня. Асноўнае ў экспазыцыі — абарона крэпасьці. Найбольш каштоўныя экспанаты — прадметы знойдзеныя падчас раскопаў: сьцяг 393-га артылерыйскага дывізіёну, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіньнікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалях дэманструюцца хранікальна-дакумэнтальныя фільмы пра абарону крэпасьці.
 
===«Бярэсце»===
[[Image:Brest - Archeological museum Bjarestse.JPG|left|thumb|Жылыя пабудовы старажытнага Берасьця]]
[[Археалягічны музэй «Бярэсце»‎]] заснаваны ў [[1972]], месьціцца на тэрыторыі Валынскага ўмацаваньня. Мае 14 экспазыцыйных заляў, плошча экспазыцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музэй знаёміць з эканамічным разьвіццём Берасьця ў 11—14 ст. Асноўная экспазыцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалягічных раскопак гарадзішча Берасьця драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансэрвуючым якасьцям магутнага культурнага пласту добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касьцяны мастыхін, мэталічная пісала й інш.
 
== Глядзіце таксама ==