Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 94:
За гады вайны крэпасьць моцна разбураная, у пасьляваенны час шматлікія будынкі разабраныя.
 
== Мэмарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» ==
[[Image:BrestF.jpg|thumb|250px|Галоўны ўваход]]
У [[1971]] адкрыты мэмарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Скульптурна-археалягічны ансамбаль уключае ўцалелыя збудаваньні, закансэрваваныя руіны, крапасныя валы й творы сучаснага манумэнтальнага мастацтва. Комплекс месьціцца ва ўсходняй частцы Цытадэлі.
 
Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным жалезабэтонным масіве, які абапіраецца на вал і сьцены казематаў. На вонкавым баку ўсталяваная дошка з тэкстам аб прысваеньні крэпасьці ганаровага званьня «герой». Ад галоўнага ўваходу алея вядзе цераз мост да плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачастасьці.
 
Зьлева ад мосту скульптурная кампазыцыя «Смага» — фігура савецкага война, які цягнецца з каскай да вады, да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музэй і руіны Белага палацу.
 
Кампазыцыйным цэнтрам зьяўляецца галоўны манумэнт «Мужнасьць» — пагрудная скульптура воіна і штык абэліск. На адваротным баку манумэнту рэльефныя кампазыцыі, якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды абароны крэпасьці, каля манумэнту трыбуна й трох'ярусны нэкропаль, дзе пахаваныя рэшткі 850 чалавек, на ўсталяваных тут мэмарыяльных плітах — імёны 224 байцоў. Побач з руінамі былога інжынэрнага кіраваньня гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі напоўненымі зямлёй гэтых гарадоў.
 
==Музэі==
=== Музэй абароны крэпасьці ===