Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 91:
[[22 верасьня]] ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкага пакту аб ненападзе ([[23 жніўня]] [[1939]]) у горад і крэпасьць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref>Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.</ref>. Знаходжаньне нямецкіх войскаў у крэпасьці скончылася сумесным разьвітальным парадам і абменам сьцягамі. Сыстэма ўмацаваньняў, якія акружалі крэпасьць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасьць у сувязі з разьвіцьцём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэньне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў [[Берасьцейскі ўмацаваны раён]].
 
{{main|Абарона Берасьцейскай крэпасьці, 1941}}
Зь вясны 1941 у крэпасьці дысьляцыраваліся ў асноўным часткі 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпусу, якія [[22 чэрвеня]] [[1941]] прынялі ўдар нямецка-фашысцкай арміі й больш, як месяц трымалі абарону. [[28 ліпеня]] [[1944]] у ходзе Люблін-Берасьцейскай апэрацыі Берасьце разам з крэпасьцю вызваленае ад нямецкіх войскаў.
За гады вайны крэпасьць моцна разбураная, у пасьляваенны час шматлікія будынкі разабраныя.