Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Холмская брама, Цярэспальская брама (Цярэспаль, Тыраспаль, Тэрэспаль - панове, як правільна?)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 69:
[[Файл:Крэпасьць Брэст-Літоўск 1840 год.jpg|міні|зьлева|250пкс|Крэпасьць Брэст-Літоўск, 1840 год]]
 
=== Расейская імпэрыя ===
==== Будаўніцтва і рэканструкцыя ====
[[6 чэрвеня]] [[1833]] распачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасьці г. Брэст-Літоўск перанесены на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным скончыліся, [[1 чэрвеня]] [[1836]] адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваныя бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манэтамі.
 
[[26 красавіка]] [[1842]] Берасьцейская крэпасьць пачала дзейнічаць як крэпасьць першага клясу. Кампазыцыйны цэнтар Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква ([[1856]]—[[1879]], архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштара езуітаў (узьведзены ў [[1623]], адноўлены ў [[1679]]) месьцілася канцылярыя камэнданта крэпасьці. Будынак кляштара базылянаў ([[1629]], пазьней вядомы як [[Белы палац]]) быў перабудаваны пад афіцэрскае казыно.
 
На пачатку свайго існаваньня крэпасьць была адным з самых дасканалых крапасных умацаваньняў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Зьяўленьне наразной [[артылерыя|артылерыі]] запатрабавала перабудовы крэпасьці і ўзьвядзеньня вакол яе пояса новых умацаваньняў. У 1863 у адпаведнасьці з запіскай генэрала Э. І. Татлебена аб мадэрнізацыі крэпасьцяў Расеі ([[1862]]) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны [[Вал, фартыфікацыя|вал]], узьведзена 2 [[рэдзюіты]] на Кобрынскім умацаваньні, напраўленыя на Тырэспальскім, пабудаваныя 2 парахавыя склады ўмяшчальнасьцю па 5 тыс. пудоў і інш. У [[1878]] зацьверджаны плян будаўніцтва перадавых умацаваньняў. Да [[1888]] на адлегласьці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзьведзена 9 фортаў, у кожным зь якіх можна было разьмясьціць каля 200 чалавек і да 20 гарматаў. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км.
 
Падчас рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]] у крэпасьці адбыліся [[Берасьцейскія выступленьні салдатаў]]. У [[1912]] зацьверджаны генэральны плян пашырэньня крэпасьці на [[1912]]—[[1921]]. За 6-7 км ад ядра крэпасьці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаваньне й перабудова састарэлых збудаваньняў. Летам [[1913]] пачатае будаўніцтва. Да Першай сусьветнай вайны толькі 2 форты былі скончаныя цалкам, 8 — збудаваныя часткова. З аб'яўленьнем мабілізацыі крэпасьць стала пунктам папаўненьня дзеючай арміі й базай забесьпячэньня крэпасьці [[Іван-Горад]] ([[Эстонія]]). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Берасьцейскай крэпасьці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка [[1914]] крапасная пазыцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункту. Пры агульнай даўжыні фортавага пояса 45 км сярэдняя адлегласьць паміж фортамі складала 1 км, г. зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальваньні крэпасьці ў пачатку 20 ст. удзельнічалі ваенныя інжынэры прафэсар Мікалаеўскай інжынэрнай акадэміі генэрал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчынікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.
==== [[Першая сусьветная вайна]] ====
 
З набліжэньнем да Берасьця нямецкіх войскаў камэндант крэпасьці Лаймінг стварыў раду абароны, якая прызнала магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загадзе Вярхоўнага камандаваньня 8-[[12 жніўня]] [[1915]] гарнізон, крапасное ўзбраеньне, баявыя запасы, маёмасьць і амаль ўсё насельніцтва Берасьця былі эвакуяваныя, частка ўмацаваньняў былі ўзарваныя. З [[15 жніўня]] [[1915]] да канца Першай сусьветнай вайны крэпасьць была занятая нямецкімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны [[Берасьцейскі мір]].
 
=== Польшча ===
==== [[Другая сусьветная вайна]] ====
 
Паводле ўмоваў [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] горад Берасьце з крэпасьцю адышлі да Польшчы. У Берасьцейскай крэпасьці месьціліся часткі 9-га Палескага корпусу Войска Польскага. На пачатку Другой сусьветнай вайны ў верасьні [[1939]] нямецка-фашысцкія войскі бамбілі крэпасьць, была пашкоджаная частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынэрнага ўпраўленьня, Белы палац. [[14 верасьня]] [[1939]] да крэпасьці падышлі перадавыя часткі 19-га танкавага корпусу нямецкага войска, пасьля ўпартых баёў [[17 верасьня]], яны захапілі крэпасьць.
 
=== СССР ===
[[Image:Armia Czerwona,Wehrmacht 23.09.1939 wspólna parada.jpg|thumb|Сустрэча нямецкіх і савецкіх войскаў]]
==== [[Вялікая Айчынная вайна]] ====
[[22 верасьня]] ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкага пакту аб ненападзе ([[23 жніўня]] [[1939]]) у горад і крэпасьць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref>Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.</ref>. Знаходжаньне нямецкіх войскаў у крэпасьці скончылася сумесным разьвітальным парадам і абменам сьцягамі. Сыстэма ўмацаваньняў, якія акружалі крэпасьць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасьць у сувязі з разьвіцьцём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэньне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў [[Берасьцейскі ўмацаваны раён]].
 
{{main|Абарона Берасьцейскай крэпасьці, 1941}}
Зь вясны 1941 у крэпасьці дысьляцыраваліся ў асноўным часткі 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпусу, якія [[22 чэрвеня]] [[1941]] прынялі ўдар нямецка-фашысцкай арміі й больш, як месяц трымалі абарону. [[28 ліпеня]] [[1944]] у ходзе Люблін-Берасьцейскай апэрацыі Берасьце разам з крэпасьцю вызваленае ад нямецкіх войскаў.
За гады вайны крэпасьць моцна разбураная, у пасьляваенны час шматлікія будынкі разабраныя.
 
== Мэмарыяльны комплекс ==