Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 57:
 
=== Тыраспальскае ўмацаваньне ===
Тыраспальскае ўмацаваньне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя [[люнэт]]ы, злучаныя [[Роў|ровам]]. [[Тыраспальская брама|Тыраспальскай брамай]] і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расейскай імпэрыі) цераз Заходні Буг злучалася з Цытадэльлю. Над уязным праёмам Тыраспальскае брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніцаў, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.
 
=== Кобрынскае ўмацаваньне ===
[[Image:BFrampart.jpg|thumb|Кобрынскае ўмацаванне.]]
Кобрынскае ўмацаваньне створанае на мейсцы былога Кобрынскага прадмесьця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равэлінамі. З Цытадэльлю злучалася Берасьцейскай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі й мастамі цераз Мухавец.
 
=== Крапасная лінія ===
Па вонкавай лініі крэпасьці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры й запоўненым вадой ровам перад ім. Даўжыня галоўнай крапасной лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасьці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаваньні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы й Варшаўскі праезд.
 
== Гісторыя ==