Эндру Флэтчар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
→‎Depeche Mode: дапаўненьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
дадатак
Радок 20:
 
Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструменталіст. Ён грае большасьць акордаў на сынтэзатары падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыяпрафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджэра і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гэхана.
 
=== Спроба сольнай кар'еры===
 
Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біягрфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назваю Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыкі, якую абілі ў студыйнай сталовай. Альбом запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песьні альбому - кавер-вэрсіі чужых песень, якія сьпявае Флэтчар. Вядома, што ў запісу альбому удзельнічалі Алан Ўайлдэр або Марцін Гор, або разам - яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Ўайлдэр. Выпусьціць альбом не ўдалося - не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчар - адзіны ўдзельнік гурту, які не сьпявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні "Crucified" на альбоме [[Violator]], партыі чацьвертага голасу папрыканцы песьні "New Life", песьні "Condemnation", у якой ён, кажуць, сьпеў партыю фонавага голасу разам з Горам ды Ўайлдэрам ды "The Sun and the Rainfall", дзе напрыканцы чутны словы "All that I'm saying..." -"Усё, што я сьпяваю..." з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флтчар сьпявае, ягоны голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.
 
== Вонкавыя спасылкі ==