Андрэй Бембель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: be:Андрэй Ануфрыевіч Бембель; касмэтычныя зьмены
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 21:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў г. Вяліжы (зараз у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох вучыўся ў Вяліжскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у [[Міхаіл Керзін|М. А. Керзіна]]<ref>Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. П. У. Броўка. Т. 2. — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Мн. 1970. С. 289.
</ref>. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для [[Дом ураду (Менск)|Дому ураду]] ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Уз’яднаньнеУзьяднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР.
Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці.
Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.