Касьцёл Сьвятога Казімера (Уселюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў выявы, выпраўленьне спасылак
д →‎Архітэктура: артаграфія
Радок 15:
== Архітэктура ==
[[Файл:Usielub, kaścioł (XX).jpg|міні|130пкс|Касьцёл, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]
Першапачатковы выгляд касьцёла быў значна зьменены перабудовамі XVI—XX стст. У прыватнасьці былі счасаныя бакавыя [[контрфорс]]ы [[кафаліконкаталікон]]а ій [[апсіда|апсіды]], зьніклі [[гатычныя скляпеньні|гатычныя скляпеньні]], якія ў першапачатковым варыянце апіраліся на адзін апорны [[слуп]] у цэнтры [[каталікон]]а. Цалкам зьменены заходні фасад, пасярэдзіне якога цяпер узвышаецца трох'ярусная [[Нэаготыка|нэагатычная]] вежа. З бакоў да прэзьбітэрыя прыбудаваныпрыбудаваныя дзьве закрыстыі (правая мае позьняе паходжаньне).
 
Першы касьцёл пачатку XV ст. меў выразна гатычныя рысы, пра што кажуць г. зв. «гатычная сыстэма муроўкі», буйнапамерная цэгла, сам плян помніка, а таксама наяўнасьць у мінулым нэрвюрных і зорчатых скляпеньняў. [[Роўніца]] заходняга франтона паводле інвэнтарных апісаньняў да пабудовы вежы завяршалася [[трыкутнік|трыкутным]] франтонам, галоўным элемэнтам якога быў відарыс крыжа выкладзенага з цэглы-жалезьняка. З бакоў заходні фасад умацоўвалі два магутныя вуглавыя контрфорсы. Ёсьць зьвесткі пра існаваньне з аднаго боку фасаду вежы, якая абвалілася яшчэ ў XVII ст.
 
Цьмяным застаецца пытаньне пра перакрыцьце асноўнага аб’ёму храма, ці кафаліконукаталікону. Паводле найстарэйшых інвэнтароў касьцёл меў бэлечнае перакрыцьцё без унутраных апораў, аднак ці было гэта перакрыцьцё першапачатковым? Існуе вэрсыя пра наяўнасьць у першапачатковым варыяньце цэнтральнага апорнага слупа, на які абапіраліся пяты крыжовых скляпеньняў, і падмурак якога быў вынайдзены ў час археалягічных раскопаў.
 
== Крыніцы ==