Удзельнік:Wizardist/Юзабіліці ў лякальных маштабах: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д эсэ
стыль
Радок 4:
 
== Вызначэньне праблемы ==
Ня буду палітызаваць гэтае эсэ, але, думаю, даволі відавочна, што з-за [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|Рэфэрэндума’95]] панізіўся як статус мовы ў грамадзтве (не пасьпеўжыпасьпеўшы кольвек высока ўзьняцца), гэтак панізіліся і шанцы на 80 год чаканы татальны перагляд тэрміналёгіі, засваеньне новых дастасоўных і навуковых сфэр гаспадаркі з нармалізацыяй тэрміналёгіі. Як раз у той час, калі кампутары паступова ўваходзілі ў кожны дом і як [[тлен]] патрэбнае было стварэньне інтэрфэйснай кампутарнай лексыкі. Менавіта тыя ''Файл'', ''Рэдагаваньне'', ''Від''. Са зьяўленьнем расейскай лякалізацыі [[MS-DOS]] у [[1994]] годзе расейская мова пайшшлапайшла ў добрым накірунку. Дзякуй, [[Microsoft]] спрыяла таму як толькі магла: зь яе прадуктаў пайшлі ''шлюзы'', ''вузлы'', ''тэчкі'' ({{lang-ru|папки|скарочана}}) — гэты момант у Win95, Win98 і наступных можна назваць добрым прыкладам стварэньня менавіта лякалізацыі.
 
Што ў той час адбывалася ў беларускай мове? Бадай што нічога, амаль. Нават [[Таварыства беларускай мовы]] нічога не пачало рабіць у накірунку кампутарнай лексыкі. Фактычна, інтэрфэйсная лексыка варыцца ў опэн-сорс праектах. Але нават у тым жа KDE-i18n калі зірнуць (прынамсі, у 2007 годзе), то ў дзьвюх розных праграмах аднолькавая ў арыгінале лексыка ў беларускай лякалі — зусім розная. А ў некаторых выпадках падаваліся ўвогуле неадэкватныя (мабыць нават з машыннага перакладу) паведамленьні. Я тады ў 2007 годзе выкінуў беларускую лякаль у сьметнік з усімі gettext’авымі файламі.
Радок 13:
Увогуле, я вельмі ўражаны, што нашая перакладніцкая супольнасьць даволі магутная, што часта цягаецца з гішпанскай, расейскай і іншымі суполкамі. Гэта, безумоўна, вялізарны плюс. На фоне таго, што разьдзел агульна рэдагуе ня больш за 20 удзельнікаў. У [[Вікісховішча|Вікісховішчы]] амаль цалкам перакладзеныя ўсі шаблёны, паведамленьні, беларуская (тарашкевіца) уключаная ў сьпіс дамінантных моваў для праекту [[:commons:Commons:Выява дня/be-tarask|Выява дня]].
 
Нажаль, як і вышэй я адзначаў KDE, якасьць у некаторых выпадках ідзе ў ахвяру дакладнасьці перакладу. Акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі адмаўляюцца (баяцца?) карыстацца словамі, якія могуць апыніццаапынуцца болей трапнымі. Возьмем прыклад: слова ''usability''. Яно амаль нідзе не перакладаецца (транскрыбуецца), але кожны, хто знаёмы зь ім, ня зможа вам адразу даць беларускі адпаведнік (хаця, як заўсёды, «для сябе» ўсё зразумела: use + ability: магчымасьць/зручнасьць/практычнасьць карыстаньня). Але я ня думаю, што публіка павядзецца на адаптацыю ''Usability Initiative'' у выглядзе ''Ініцыятыва па паляпшэньню зручнасьці і прастаты выкарыстаньня''.
 
=== Usability Initiative ===
Юзабіліці пад сабой мае наўвазена ўвазе, наколькі зручным у выкарыстаньні зьяўляецца сайт. Гэтая зручнасьць — інтэгральнае значэньне, якое ўбірае ў сябе як месцазнаходжаньне часта выкарыстоўваемых элемэнтаў інтэрфэйсу, так і стыль і аздабленьне старонак. Між тым, адну з галоўных роляў грае камунікацыя наведвальніка з сайтам, інымііншымі словамі, паведамленьні. Трэба засьцерагацца ад вялізных назваў, томных тлумачэньняў. Гэта не дапаможа карыстальніку лепей зразумець сутнасьць справы. На [[Хабрахабр]]ы нядаўна выяву выклалі на гэты конт: [http://hotimg23.fotki.com/a/24_4/236_190/BadNoGoodYes429.png]
 
Правядзем невялікі аналіз перакладу ''Usability Initiative''. Адразу можна выкінуць слова ''прастаты''. Аўтсайдэр ён па некалькіх прычынах: перакрывае сэнс зручнасьці (адбываецца пераінфармаваньне наведвальніка), слова ня вельмі ўдалае, можа быць прачытанае як ''праста́ты''. Далей: другі факт пераінфармаваньня — ''паляпшэньню'': як ініцыятыва, гэтак і кантэкст (Вікіпэдыя) мае наўвазена ўвазе, што працэс ідзе наперад, уверх.
 
Альтэрнатывай магло б стаць ''Ініцыятыва спрашчэньня карыстаньня'', ці з прыназоўнікам «па» ў месным склоне, ня ведаю дакладных моўных тонкасьцяў гэтага пытаньня. Але тое, што гэтая назва мусіць заставацца ў першапачатковым стане, я ніколі не пераканаюся.
 
== Магчымыя крокі ==