Эўклід: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: артаграфія
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Біяграфічныя дадзеныя аб Эўкліду вельмі бедныя. А да найбольш сапраўдных зьвестак аб жыцьці Эўкліда звычайна адносяць то, што было напісана ў Камэнтарах [[Прокла Дыядох|Прокла]] да першай кніжцыкнігі «Элемэнтаў» Эўкліду. Адзначыўшы, што «усе, хто пісаў аб гісторыі матэматыкі» не давялі выкладаньне разьвіцьця гэтай навукі да часоў Эўкліду, Прокл адзначае, што Эўклід быў старэйшы за [[Плятон]]аўскі гурток, але маладзейшы за [[Архімэд]]а й [[Эратасфэн]]а, і жыў у часы [[Пталімей I Сатэр|Пталімея I Сатэра]], таму што й Архімэд, які жыў у часы Пталімея Першага, згадвае аб Эўклідзе й расказвае, што Пталімей спытаў яго, ці ёсьць карацейшы шлях вывучэньня геамэтрыі чым «Элемэнты»; а той адказаў, што няма царскага шляху да геамэтрыі<ref>Прокл. Камэнтар да першай кніжцы «Элемэнтаў» Эўкліда. Пачатак. [http://www.centant.pu.ru/plat/proklos/works/euklid/2_08.htm II-8]</ref>.
 
Дадатковыя рысы да агульнага партрэту Эўкліда можна ўбачыць у [[Пап Александрыйскі|Папа]] й [[Стабэй|Стабэя]]. Пап паведамляе, што Эўклід быў ветлівым з усімі, хто мог хоць у маленькай ступені садзейнічаць разьвіцьцю матэматычных навук, а Стабэй расказвае анекдот аб Эўклідзе. Пачаўшы вывучэньне геамэтрыі й разабраўшы першую тэарэму, адзін юнак запытаў у Эўкліда: «А якая выгада будзе для мяне ад гэтай навукі?». Эўклід паклікаў раба й сказаў: «Дай яму тры [[обал|обалы]], калі ён жадае атрымоўваць выгаду ад навучаньня»<ref>Кэджары Ф. Гісторыя элемэнтарнай матэматыкі. Адэса, 1917. ст. 70-71</ref>.