IP-адрас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/IP_address?oldid=513734347
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/IP_address?oldid=513734347
Радок 3:
Пры стварэньні IP-адрас быў вызначаны як [[32 біты|32-бітны]] лік і ў падобнай форме, у якасьці [[IPv4|Internet Protocol 4-й вэрсіі]] (IPv4), выкарыстоўваецца па сёняшні дзень. Але з звышхуткім ростам [[Інтэрнэт]]у і прадказаньнем [[Вычарпаньне IPv4-адрасоў|спусташэньня даступных для выкарыстаньня адрасоў]] у 1995 годзе была распрацаваная новая вэрсія пратакола ([[IPv6]]), у якой пад IP-адрас адведзена 128 бітаў<ref name="rfc1883">RFC 1883, ''Internet Protocol, Version 6 (IPv6) Specification'', S. Deering, R. Hinden (December 1995)</ref>. IPv6 быў стандартызаваны ў 1998 годзе дакумэнтам RFC 2460, а разгортваньне пратакола пачалося ў сярэдзіне [[2000-я|2000-х]] гадоў<ref name="rfc2460">RFC 2460, ''Internet Protocol, Version 6 (IPv6) Specification'', S. Deering, R. Hinden, The Internet Society (December 1998)</ref>.
 
IP-адрасы трактуюцца як [[двайковы лік|двайковыя лікі]], але для большай зручнасьці запісваюцца чатырма дзесятковымі [[Актэт (інфарматыка)|актэтамі]], напрыклад <tt>192172.16816.253254.121</tt> — у IPv4, або васьмю групамі па чатыры [[Шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня|шаснаццатковыя лічбы]], напрыклад <tt>2001:db8:0:1234:0:567:8:1</tt> — у IPv6.
 
Разьмеркаваньнем IP-адрасоў займаецца арганізацыя [[IANA]], якая дэлегуе для далейшага разьмеркаваньня пяці [[Рэгіянальны інтэрнэт-рэгістратар|рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам]] (RIR) блёкі IP-адрасоў. РІРы ў сваю чаргу перадаюць блёкі адрасоў [[Мясцовы інтэрнэт-рэгістратар|мясцовым інтэрнэт-рэгістратарам]] (LIR), [[інтэрнэт-правайдэр]]ам і іншым установам.
Радок 11:
 
=== Адрасная прастора IPv4 ===
[[Файл:Ipv4 address be-tarask.svg|thumb|Раскладаньне IPv4-адраса зь дзесятковай у двайковую натацыю.]]
Адрас паводле IPv4 складаецца з 32 [[біт]]аў, што абмяжоўвае [[адрасная прастора|адрасную прастору]] сеткі {{formatnum:4294967296}} (2<sup>32</sup>) магчымымі ўнікальнымі адрасамі. Пратакол рэзэрвуе некаторыя адрасы для службовых мэтаў, такіх як [[прыватная сетка|прыватныя сеткі]] (~18 млн адрасоў) і [[multicast-адрас]]ы (~270 млн адрасоў).
 
Хоць IP-адрас і зьяўляецца па сутнасьці бінарным лікам, кананічным прадстаўленьнем яго зьяўляецца запіс чатырох лікаў у дыяпазоне 0—255 праз кропку: <tt>192172.16816.253254.121</tt>. Кожная частка адрасу прадстаўляе 8 бітаў ([[актэт (інфарматыка)|актэт]]) з адрасу. У літаратуры IPv4-адрас можна таксама сустрэць у [[шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня|шаснаццатковай]], [[васьмярковая сыстэма зьлічэньня|васьмярковай]] ці [[двайковая сыстэма зьлічэньня|двайковай]] форме.
 
==== Падсеткі ў IPv4 ====
Радок 61 ⟶ 62:
 
Клясавая мадэль адрасацыі паслужыла ў час росквіту Інтэрнэту, але з бурным ростам колькасьці ўдзельнікаў у [[1990-я|1990-х гадох]] выявілася праблема з [[маштабавальнасьць|маштабавальнасьцю]]. На замену клясавай адрасацыі ў 1993 годзе прыйшла [[бясклясавая адрасацыя|бясклясавая]] (CIDR, {{lang-en|Classless Inter-Domain Routing|скарочана}}). Бяскласавая адрасацыя ўводзіць маску падсеткі адвольнай даўжыні, што дазволіла далучэньне і маршрутызацыю з прэфіксамі адвольнай даўжыні.
 
==== Прыватныя адрасы ў IPv4 ====
Пры стварэньні глябальнай сеткі дапушчалася, што кожны кампутар ці прылада будзе атрымліваць уласны глябальны IP-адрас, дзякуючы якому з кампутарам можа злучацца любы іншы ўдзельнік. Але са зьяўленьнем [[прыватная сетка|прыватных сетак]] і неабходнасьцю эканоміі адрасоў выявілася, што дапушчэньне не заўсёды слушнае.
 
Кампутары, якія не далучаныя да Інтэрнэту, але злучаюцца адзін з одным праз TCP/IP (напрыклад, апараты на фабрыцы), ня маюць патрэбы ў атрыманьні глябальнага ўнікальнага IP-адраса. У RFC 1918 для гэтых мэтаў былі выдзеленыя тры блёкі IP-адрасоў. Іх маршрутызацыя ў Інтэрнэце не ажыцьцяўляецца, таму і не патрэбны кантроль за іх выкарыстаньнем.
 
Калі ж у падобнай сетцы неабходны выхад у глябальную сетку, то злучэньне ажыцьцяўляецца праз [[NAT]].
 
{| class="wikitable"
|+ Зарэзэрваваныя дыяпазоны прыватных IP-адрасоў
|-
!
! Першы
! Апошні
! Колькасьць
|-
| 24-бітны блёк (прэфікс /8, 1 × A)
| 10.0.0.0
| 10.255.255.255
| {{formatnum:16777216}}
|-
| 20-бітны блёк (прэфікс /12, 16 × B)
| 172.16.0.0
| 172.31.255.255
| {{formatnum:1048576}}
|-
| 16-бітны блёк (прэфікс /16, 256 × C)
| 192.168.0.0
| 192.168.255.255
| {{formatnum:65536}}
|-
|}
 
Кожны карыстальнік можа выкарыстоўваць любы адрас з гэтых дыяпазонаў. Звычайна адміністратары дзеляць блёк на [[падсетка|падсеткі]]. Напрыклад, многія [[хатні маршрутызатар|хатнія маршрутызатары]] выкарыстоўваюць перадвызначаны дыяпазон ад <tt>192.168.1.0</tt> да <tt>192.168.1.255</tt> (<tt>192.168.1.0/24</tt>).
 
== Крыніцы ==