Нэарэнэсанс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ko:네오르네상스 건축
Радок 8:
Пераасэнсаваньне архітэктурнае мовы італійскага рэнэсансу як унівэрсальнае стылявое сыстэмы зьвязанае зь дзейнасьцю [[Готфрыд Зэмпер|Готфрыда Зэмпера]]. Ягоны галоўны твор, [[Опэра Зэмпера|Дрэздэнская опэра]] (1834-41), прасякнуты ўплывам [[барока]] значна ў меньшай ступені, чым [[опэра Гарнье]] ў Парыжы. Зэмпераўскі стыль атрымаў значны распаўсюд у [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыне]]. Так, у [[Вена|Вене]] і [[Будапэшт|Будапэшце]] ў стылістыцы нэарэнэсансу забудаваныя цэлыя кварталы. Найчасьцей ему аддавалі перавагу пры пабудове музэеў і бібліятэкаў.
 
[[Файл:Vladimirpalace2Spb 06-2012 Palace Embankment various 09.jpg|міні|[[Уладзімерскі палац]] у [[Санкт-Пецярбург]]у]]
Шырокае поле дзейнасьці знайшлося для прадстаўнікоў новага стылю ў галіне будаўніцтва чыгуначных вакзалаў — чыгункі тады зьяўляліся прагрэсыўным, рэвалюцыйным новаўвядзеньнем. У стылі нэарэнэсансу былі пабудаваныя, да прыкладу, будынкі Штэтынскага і Сылескага вакзалаў у [[Бэрлін]]е, [[цэнтральны вакзал Амстэрдаму]] і інш.