IP-адрас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/IP_address?oldid=508461904
 
вікіфікацыя, дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/IP_address?oldid=513734347
Радок 1:
'''IP-адрас''' (ад {{lang-en|[[Internet Protocol]] Address|скарочана}})  — сеткавы адрас удзельніка [[кампутарная сетка|кампутарнай сеткі]], якая працуе паводле пратакола [[IP]].<ref name="rfc760">RFC 760, ''DOD Standard Internet Protocol'' (January 1980)</ref> IP-адрас неабходны для вызначэньня вузла і злучэньня зь ім. Ва ўсёй разнастайнасьці характарыстык адрас займае ролю, якая азначаная ў RFC 791: «[[Імя хоста|Імя]]  — гэта тое, што мы шукаем. Адрас ёсьць месцазнаходжаньнем. А [[маршрутызацыя|маршрут]] кажа, як туды дабрацца»<ref name="rfc791">RFC 791, ''Internet Protocol - — DARPA Internet Program Protocol Specification'' (September 1981) {{ref-en}}</ref>.
 
Пры стварэньні IP-адрас быў вызначаны як [[32 біты|32-бітны]] лік і ў падобнай форме, у якасьці [[IPv4|Internet Protocol 4-й вэрсіі]] (IPv4), выкарыстоўваецца па сёняшні дзень. Але з звышхуткім ростам [[Інтэрнэт]]у і прадказаньнем [[Вычарпаньне IPv4-адрасоў|спусташэньня даступных для выкарыстаньня адрасоў]] у 1995 годзе была распрацаваная новая вэрсія пратакола ([[IPv6]]), у якой пад IP-адрас адведзена 128 бітаў<ref name="rfc1883">RFC 1883, ''Internet Protocol, Version 6 (IPv6) Specification'', S. Deering, R. Hinden (December 1995)</ref>. IPv6 быў стандартызаваны ў 1998 годзе дакумэнтам RFC 2460, а разгортваньне пратакола пачалося ў сярэдзіне [[2000-я|2000-х]] гадоў<ref name="rfc2460">RFC 2460, ''Internet Protocol, Version 6 (IPv6) Specification'', S. Deering, R. Hinden, The Internet Society (December 1998)</ref>.
 
IP-адрасы трактуюцца як [[двайковы лік|двайковыя лікі]], але для большай зручнасьці запісваюцца чатырма дзесятковымі [[Актэт (інфарматыка)|актэтамі]], напрыклад <tt>192.168.253.12</tt>  — у IPv4, або васьмю групамі па чатыры [[Шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня|шаснаццатковыя лічбы]], напрыклад <tt>2001:db8:0:1234:0:567:8:1</tt>  — у IPv6.
 
Разьмеркаваньнем IP-адрасоў займаецца арганізацыя [[IANA]], якая дэлегуе для далейшага разьмеркаваньня пяці [[Рэгіянальны інтэрнэт-рэгістратар|рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам]] (RIR) блёкі IP-адрасоў. РІРы ў сваю чаргу перадаюць блёкі адрасоў [[Мясцовы інтэрнэт-рэгістратар|мясцовым інтэрнэт-рэгістратарам]] (LIR), [[інтэрнэт-правайдэр]]ам і іншым установам.
 
== Адрозьненьні пратаколаў ==
Сёньня адрасацыя ў [[Інтэрнэт|Інтэрнэце]] ажыцьцяўляецца паводле аднаго з двух пратаколаў: [[IPv4]] або [[IPv6]]. З прычыны большай распаўсюджанасьці пры выкарыстаньні тэрміна ''IP-адрас'' звычайна маюць на ўвазе адрас паводле вызначэньня IPv4. Непасьлядоўнасьць у прызначэньні нумара вэрсіі пратакола выкліканая існаваньнем экспэрымэнтальнага пратакола [[IPv5|Internet Stream Protocol]] пад нумарам ''5''.
 
=== Адрасная прастора IPv4 ===
Адрас паводле IPv4 складаецца з 32 [[біт]]аў, што абмяжоўвае [[адрасная прастора|адрасную прастору]] сеткі {{formatnum:4294967296}} (2<sup>32</sup>) магчымымі ўнікальнымі адрасамі. Пратакол рэзэрвуе некаторыя адрасы для службовых мэтаў, такіх як [[прыватная сетка|прыватныя сеткі]] (~18 млн адрасоў) і [[multicast-адрас]]ы (~270 млн адрасоў).
 
Хоць IP-адрас і зьяўляецца па сутнасьці бінарным лікам, кананічным прадстаўленьнем яго зьяўляецца запіс чатырох лікаў у дыяпазоне 0—255 праз кропку: <tt>192.168.253.12</tt>. Кожная частка адрасу прадстаўляе 8 бітаў ([[актэт (інфарматыка)|актэт]]) з адрасу. У літаратуры IPv4-адрас можна таксама сустрэць у [[шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня|шаснаццатковай]], [[васьмярковая сыстэма зьлічэньня|васьмярковай]] ці [[двайковая сыстэма зьлічэньня|двайковай]] форме.
 
==== Падсеткі ў IPv4 ====
Калі праца над Internet Protocol толькі пачыналася, адміністратары сетак дзялілі IP-адрас на дзьве часткі: нумар сеткі і нумар хоста. Актэт найвышэйшага парадку (той, які ў адрасе ідзе першым) разглядаўся як ''нумар сеткі'' ({{lang-en|network number|скарочана}}), а іншыя біты называліся ''ідэнтыфікатарам хоста'' ці ''поле «астатняе»'' ({{lang-en|host identifier, "rest" field|скарочана}}) і прызначаліся для нумараваньня вузлоў у сетцы.
 
У 1981 годзе была прадстаўленая [[клясавая адрасацыя]], якая мусіла выкараніць канфлікты адрасацыі паміж толькі далучанымі і старымі сеткамі<ref name="rfc791" />.
 
Клясавая адрасацыя давала большую свабоду ў нумарацыі ўнутры сеткі, больш увагі давалася ўшчыльненьню [[падсетка|падсетак]]. Першыя тры біты актэта найвышэйшага парадку IP-адраса вызначалі ''клясу'' адраса. Для [[unicast]]-адрасацыі было падрыхтавана тры клясы (''A'', ''B'', ''C''). У адрасе вызначэньне сеткі рабілася ў залежнасьці ад клясы адраса: адрозьнівалася колькасьць актэтаў, якія адыходзілі да нумара сеткі ці хоста. У табліцы ніжэй прадстаўленыя характарыстыкі трох клясаў.
 
{| class="wikitable"
|-
|-
|+ Архітэктура сеткі з клясавай адрасацыяй
|-
! Кляса
! Вядучыя біты адраса (двайк.)
! Дыяпазон першага актэта (дзесятк.)
! Фармат № сеткі
! Фармат № хоста
! Колькасьць сетак
! Колькасьць адрасоў/сетку
|-
! A
| 0
| 0–127
| a
| b.c.d
| 2<sup>7</sup> = 128
| 2<sup>24</sup> = {{formatnum:16777216}}
|-
! B
| 10
| 128–191
| a.b
| c.d
| 2<sup>14</sup> = {{formatnum:16384}}
| 2<sup>16</sup> = {{formatnum:65536}}
|-
! C
| 110
| 192–223
| a.b.c
| d
| 2<sup>21</sup> = {{formatnum:2097152}}
| 2<sup>8</sup> = 256
|}
 
Клясавая мадэль адрасацыі паслужыла ў час росквіту Інтэрнэту, але з бурным ростам колькасьці ўдзельнікаў у [[1990-я|1990-х гадох]] выявілася праблема з [[маштабавальнасьць|маштабавальнасьцю]]. На замену клясавай адрасацыі ў 1993 годзе прыйшла [[бясклясавая адрасацыя|бясклясавая]] (CIDR, {{lang-en|Classless Inter-Domain Routing|скарочана}}). Бяскласавая адрасацыя ўводзіць маску падсеткі адвольнай даўжыні, што дазволіла далучэньне і маршрутызацыю з прэфіксамі адвольнай даўжыні.
 
== Крыніцы ==