Дарыда Менскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Галоўныя трэнэры «Дарыды»:: крыху перарабіў агульны выгляд сьпісу
→‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 14:
 
==Гісторыя==
Кананічная гісторыя клюбу пачынаецца з [[2000]] года, калі была заснаваная юрыдычная асоба пад назвай «Футбольны клюб «Дарыда» (Ждановічы)». Каманда была створаная фактычна на пустым месцы, але праз чынны ўдзел адмыслоўцаў, якія датуль працавалі ў [[Самахвалавічы|самахвалавіцкім]] «[[Сантанас|Сантанасе]]» (пазьней перайменаваным у «[[Ніва Самахвалавічы|Ніву]]»). Сваю назву клюб атрымаў у ад імя прыватнага прадпрыемства «Дарыда», дырэктар якога — Уладзімер Дзялендзік — ад пачатку стаў і старшынём клюбу. З тае прычыны, што завод «Дарыда» слаўны перш за ўсё сваёй мінэральнай вадой і безалькагольнымі напоямі, староньнія заўзятары ахрысьцілі каманду «мінэральнай дружынай» ці па-просту «мінэральнікамі». Хаця мянушка гэтая наўрад ухваляецца прыхільнікамі самога клюба.
 
Адразу пасьля стварэньня каманда была заяўленая ў [[другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе]], дзе заняла першае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату, а затым упэўнена выйграла й фінальны турнір. У [[першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|першай лізе]] «Дарыда» забавілася два сэзоны, але, выйграўшы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра [[Уладзімер Курнеў|Ўладзімера Курнева]] аднайменны турнір у 2002 годзе, трапіла нарэшце ў вышэйшы сьвет. Дарэчы, у тым турніры галоўны бамбардзір клюбу [[Алег Кузьмянок]] забіў ажно 39 мячоў, што дагэтуль ёсьць рэкордным вынікам для ўдзельнікаў [[першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|першай лігі]].