Шляхетная васьмёркавая сьцежка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13:
=== Слушнае разуменьне ===
1. '''Слушны''' (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) '''погляд''' (разуменьне) – зразуменьне [[Чатыры Шляхетныя Праўды|Чатырох Шляхетных Праўдаў]], зразуменьне неабходнасьці прыбываньня ў [[Мэдытацыя ў будызьме|медытацыйнай]] раўнавазе, зразуменьне [[Карма ў будызьме|правіла прычыны і наступства]], зразуменьне нетрываласьці, прага вызваленьня ўсіх істотаў ад цярпеньня. Успрыманьне ўласнага цела як нечага, што зьяўляецца крыніцай нечыстотаў ([[брулі|мача]], [[кроў]], [[сьліна]], [[кал]] і г.д.)
 
Словы [[Буда Гаўтама|Буды Шак'ямуні]] з [[Дхамапада|Дхамапады]]:
 
316. ''Тыя, якія саромяцца таго, чаго не павінны сароміцца, а не саромяцца таго, што павінна іх сароміць - маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
 
317. ''Тыя, якія бачаць нагоду для страху там, дзе няма чаго баяцца, а ня бачаць нагоды для страху ў тым, чаго належыць асьцерагацца - маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
 
318. ''Тыя, якія выабражаюць сабе зло там, дзе няма ніводнага, а ня бачаць зла там, дзе яно ёсьць - маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
 
319. ''Тыя, якія разглядаюць зло як зло, а дабро як дабро - маюць уласьцівыя погляды і трапляюць да краіны захапленьня.
=== Слушнае мысьленьне ===
2. '''Слушнае мысьленьне''' (пастанаўленьне) – выкараненьне жаданьня і незычлівасьці, пастанаўленьне адмовы ад злой волі й адступленьне ад выкліканьня любой крыўды