Вацлаў Ганка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: en:Václav Hanka; касмэтычныя зьмены
→‎Выкрыцьцё фальсыфікацыяў: крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Ганка,_Вацлав?oldid=48199122
Радок 71:
 
Канчаткова фальшывасьць абодвух рукапісаў з розных пунктаў погляду (тэхніка-палеаграфічнага, гістарычнага і лінгвістычнага) была навукова даведзеная толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Значную ролю ў каардынацыі дзеяньняў адмыслоўцаў у розных галінах навукі ў 1880-я-1890-я рокі адыграў будучы [[прэзыдэнт Чэхаславаччыны]] [[Томаш Масарык]], які й сам выступаў на старонках часопісу «[[Athenaeum (Чэхія)|Athenaeum]]» як крытык рукапісаў з эстэтычнага пункту гледжаньня.
 
Быў выяўлены факт напісаньня рукапісаў на абрэзках старажытнага пэргамэнту, зь якога быў змыты стары тэкст ([[палімпсэст]]); ужываньне [[Бэрлінская блакіць|бэрлінскае блакіці]], якая пачала вырабляцца ў XVIII стагодзьдзі; зьмешваньне напісаньняў рознага часу і няўпэўнены почырк (абвядзеньне абрысаў, падчысткі), на 6 тысячаў словаў — каля тысячы памылак у старажытначэскай мове, фактычныя [[анахранізм]]ы і г. д. У вырабе рукапісаў з вялікай доляй верагоднасьці ўзяў удзел таксама [[Ёзэф Лінда]], хутка выяўленая падробка якога («Песьня пад Вышаградам») ужываецца ў тэксьце. У 1899 року нават зьявілася вэрсія пра тое, што ў Краледворскім рукапісе Ганка пакінуў аўтарскі знак — зашыфраваны лацінскі надпіс «Hanka fecit» ({{Мова-be|Ганка зрабіў|скарочана}}), аднак гэта не пацьвердзілася.
 
Бадай, самая «шкодная» Ганкава фальсыфікацыя — аповед пра [[Бітва пад Оламаўцам|перамогу Яраслава з Штэрнбэрка пад Оламаўцам]] над [[Мангола-татарскае нашэсьце|мангола-татарамі]] ў [[1242]] року (адна зь песьняў Краледворскага рукапісу). Гэтая мітычная бітва вандруе з аднае гістарычнае працы ў іншую і пасьля выкрыцьця фальсыфікацыяў, яна нават трапіла ў трэцяе выданьне [[Вялікая савецкая энцыкляпэдыя|Вялікай савецкай энцыкляпэдыі]].
 
== Працы ==