Вацлаў Ганка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Mater_Verborum?oldid=47528279, выявы
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Ганка,_Вацлав?oldid=48192931
Радок 28:
|Сайт =
}}
{{рэдагуюРэдагую|[[Удзельнік:Renessaince|<span style="text-shadow:grey 0.1em 0.1em 0.1em; class=texhtml">Renessaince</span>]]|16 верасьня 2012 году}}
'''Ва́цлаў Га́нка''' ({{Мова-cs|Vác(es)lav Hanka}}; [[10 чэрвеня]] [[1791]], [[Горжыневес]] пад [[Градэц Кралавэ|Кёніггрэцам]] — [[12 студзеня]] [[1861]], [[Прага]]) — [[чэхі|чэскі]] [[філёляг]] і [[паэт]], дзяяч нацыянальнага адраджэньня. Вядомы як складальнік фальшывых [[Краледворскі рукапіс|Краледворскага]] і [[Зеленагорскі рукапіс|Зеленагорскага рукапісаў]].
 
Радок 36:
Вацлаў Ганка нарадзіўся ў [[Горжыневес]]е пад [[Градэц Кралавэ|Кёніггрэцам]]. У 1807 быў адпраўлены ў школу, каб пазьбегнуць выкліку ў аўстрыйскае войска. Па сканчэньні паступіў у [[Праскі ўнівэрсытэт]], дзе заснаваў суполку разьвіцьця [[Чэская мова|чэскае мовы]]. Пасьля вывучаў [[права]] ў [[Венскі ўнівэрсытэт|Вене]], дзе выдаваў чэскую газэту, а ў 1813 пазнаёміўся з заснавальнікам славянскае філялёгіі [[Ёзэф Добраўскі|Язэпам Добраўскім]].
 
=== Рукапісы ===
[[Файл:RK Oldrich Boleslav Scheiwl.jpg|міні|250пкс|Старонка з [[Краледворскі рукапіс|Краледворскага рукапісу]]]]
[[16 верасьня]] [[1817]] Ганка паведаміў, што знайшоў у вежы царквы ў [[Двур Кралёвэ над Лабай|Кёнігінгофе-ан-дэр-Эльбэ]] ({{Мова-be|Двор каралеўны над Лабай|скарочана}}) [[Краледворскі рукапіс|рукапіс багемскіх паэмаў]] XIII—XIV стагодзьдзяў, а ў наступным року — што атрымаў ад ананіма рукапіс, які быў названы «[[Зеленагорскі рукапіс|Зеленагорскім]]» пасьля таго, як была апублікаваная вэрсія пра выяўленьне яго ў Грунбэрскім замку ({{Мова-be|Зялёная гара|скарочана}}) каля [[Непамук]]у.
Радок 53:
Пераклаў на чэскую мову «[[Слова пра паход Ігаравы]]» (1821) з кансультацыямі Добраўскага і [[Аляксандар Шышкоў|Аляксандра Шышкова]]; пасьля выдаў і нямецкі пераклад «Слова», зь якім быў знаёмы [[Аляксандар Пушкін]]. Выдаў [[Рэймскае Эвангельле|Рэймскае]] (1846) і «[[Астрамірава Эвангельле|Астрамірава Эвангельлі]]» (1853). За публікацыю першага зь іх быў узнагароджаны крыжам [[Ордэн сьвятой Ганны|ордэна сьвятой Ганны]] ад [[Мікалай I (расейскі імпэратар)|расейскага цара Мікалая I]] і брыльянтавым пярсьцёнкам ад [[Фэрдынанд I Аўстрыйскі|аўстрыйскага імпэратара Фэрдынанда I]].
 
14 чэрвеня 1827 року Вацлаў Ганка, шукаючы на просьбу кёнігзбэрскага прафэсара Э.Г. Графа ў Праскім музэі слоўнікі зь нямецкімі [[глёса]]мі, наткнуўся на лацінскамоўны энцыкляпэдычны слоўнік «[[Mater Verborum]]» з упісанымі на ягоных старонках чэскімі глёсамі. Ён выдаў іх у альфабэтным парадку ў 1833 року як найістотнейшую крыніцу зьвестак пра старажытначэскую мову. Праведзены пазьней, ужо пасьля ягонай сьмерці [[Адольф Патэра|Адольфам Патэрам]] палеаграфічны аналіз паказаў, што большасьць чэскіх глёсаў сфабрыкаваныя з [[Лацінская мова|лацінскіх]]. Цяпер большасьць славістаў лічаць чэскія глёсы «[[Mater Verborum]]» маланадзейнай крыніцай.
 
Узімку 1848 стаў выкладчыкам (з 1849 — прафэсар) [[Славянскія мовы|славянскіх моваў]] у Праскім унівэрсытэце, дзе працаваў да скону.
 
=== Панславізм ===
[[Файл:Horineves 07.jpg|міні|200 px|Мэмарыяльная таблічка на родным доме Вацлава Ганкі]]
Цягам амаль паўстагодзьдзя Ганка вёў актыўную працу па абмене інфармацыяй між славістамі розных краін. Збольшага дзякуючы ягоным высілкам Прага стала буйным цэнтрам славістыкі. У 1848 Вацлаў Ганка ўзяў удзел у [[Праскі славянскі кангрэс|Праскім славянскім кангрэсе]], а таксама іншых мірных падзеях [[Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Аўстрыйскай імпэрыі|рэвалюцыі 1848—1849 рокаў]] з пазыцыяў [[панславізм]]у. Стаў заснавальнікам палітычнага таварыства «Slovanská Lípa» і быў абраны ў імпэрскі [[райхсрат]] у Вене, аднак адмовіўся ад гэтае пасады.
Радок 65:
Сканаў у [[Прага|Празе]] [[12 студзеня]] [[1861]], пахаваны на [[Вішаградзкія могілкі|Вішаградзкіх могілках]]. На ягонай роднай хаце ў [[Горжыневес]]е ўсталяваная мэмарыяльная таблічка з выразам «Народы не паміраюць, пакуль жыве мова».
 
=== Выкрыцьцё фальсыфікацыяў ===
Палеаграфічны аналіз «[[Mater Verborum]]», праведзены [[Адольф Патэра|Адольфам Патэрам]], стаў істотным крокам на шляху прызнаньня падробленасьці старажытных рукапісаў, знойдзеных Ганкам. ПершымАдной крокамз мэтаў падробкі чэскіх глёсаў было прызнаньнепадмацаваньне найноўшайсапраўднасьці падробкай[[Краледворскі «Любоўнайрукапіс|Краледворскага]] песьніі караля[[Зеленагорскі Вацлава»рукапіс|Зеленагорскага паводлерукапісаў]]. рашэньняІмёны асаблівайславянскіх камісіібостваў Чэскагаі музэюназвы 1857плянэтаў, рокупрыведзеныя ў «Mater Verborum», скліканайцягам напаўстагодзьдзя патрабаваньнефігуравалі [[Юліусў Фэйфалі|Юліусаякасьці Фэйфаліка]]<ref>Ламанский,крыніц па славянскай міталёгіі; да цяперашняга часу яны сустракаюцца там-сям у ненавуковых сачыненьнях па IX</ref>паганстве.
 
Першым крокам да выкрыцьця фальсыфікацыі Краледворскага і Зеленагорскага рукапісаў было прызнаньне найноўшай падробкай «Любоўнай песьні караля Вацлава» паводле рашэньня асаблівай камісіі Чэскага музэю 1857 року, скліканай на патрабаваньне [[Юліус Фэйфалі|Юліуса Фэйфаліка]]<ref>Ламанский, IX</ref>.
 
Канчаткова фальшывасьць абодвух рукапісаў з розных пунктаў погляду (тэхніка-палеаграфічнага, гістарычнага і лінгвістычнага) была навукова даведзеная толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Значную ролю ў каардынацыі дзеяньняў адмыслоўцаў у розных галінах навукі ў 1880-я-1890-я рокі адыграў будучы [[прэзыдэнт Чэхаславаччыны]] [[Томаш Масарык]], які й сам выступаў на старонках часопісу «[[Athenaeum (Чэхія)|Athenaeum]]» як крытык рукапісаў з эстэтычнага пункту гледжаньня.
 
== Працы ==