Памяць з адвольным доступам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Random-access_memory?oldid=510728464
дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Memory module DDRAM 20-03-2006.jpg|thumb|Прыклад [[энэргазалежная памяць|энэргазалежнае]] памяці з адвольным доступам: [[DDR SDRAM|SDRAM]] — звычайна выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнае памяці ў [[Пэрсанальны кампутар|пэрсанальных кампутарах]] і [[сэрвэр]]ах.]]
 
'''Памяць з адвольным доступам''', '''апэратыўная памяць''' ({{lang-en|Random-access memory, RAM}}) — адзін зь відаў кампутарнае памяці. На сёняшні дзень уяўляе сабой набор інтэгральных схемаў, якія дазваляюць доступ на запіс і чытаньне да любой (адвольнай) ячэйкі захаванае інфармацыі. Слова ''адвольны'' ў гэтым выпадку падкрэсьлівае тое, што пэўная адзінка інфармацыі можа быць атрымана за пэўны прамежак часу незалежна ад яе фізычнага месцазнаходжаньня й залежнасьці ад папярэдняе адзінкі інфармацыі.<ref name="nonrandom">У прынцыповым разуменьні «адвольнасьці», сучасныя віды DRAM-памяці не надаюць фактычна адвольны доступ, таму што памяць на самой справе чытаецца блёкамі. Між тым, многія віды [[SRAM]], [[ROM]], [[NOR]]-флэшпамяці і іншыя могуць зьяўляцца памяцьцю з адвольным доступам нават у прынцыповым разуменьні.</ref> Гэтым апэратыўная памяць адрозьніваецца ад такіх носьбітаў інфармацыі, як [[цьвёрды дыск]], [[CD]]- і [[DVD]]-дыск, або [[магнітная стужка]]: пасьлядоўнае счытваньне зьвестак і іх захаваньне ў перадвызначаным парадку — наступства канструкцыйных абмежаваньняў.
 
Абрэвіятура ''RAM'' звычайна асацыюецца з [[Энэргазалежная памяць|энэргазалежнай памяцьцю]] (якой зьяўляюцца [[DIMM|модулі памяці]] кшталту [[DRAM]]), якая губляе ўсю зьмешчаную ў сябе інфармацыю пасьля губленьня [[электрычная напруга|электрычнае напругі]].
 
Першыя RAM-модулі памяці, прыдатныя для масавага выкарыстаньня, зьявіліся на рынку ў 1951 годзе і сыйшлі зь яго на мяжы [[1960-я|60]]—[[1970-я|70-х]] гадоў.
 
== Гісторыя ==