Жнівеньскі путч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Жнівеньскі путч''' — спроба адхіленьня [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]] ад пасады [[Прэзыдэнт СССР|прэзыдэнта СССР]] і зьмены курсу на дэмакратызацыю і перамены. Спроба перавароту была зробленая [[Дзяржаўны камітэт ў справе надзвычайнага становішча|Дзяржаўным камітэтам па надзвычайнаму становішчу]] (''[[ГКЧП]]'') — групай кансэрватыўна настроеных дзеячаў з кіраўніцтва [[ЦК КПСС]], ўраду [[СССР]], [[Савецкая армія|арміі]] і [[КДБ]] — [[19 жніўня]] [[1991]]. Гэта прывяло да радыкальных зьменаў палітычнай сытуацыі ў краіне: канчатковай страце [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|Камуністычнай партыяй Савецкага Саюзу]] сваёй улады, адноснага ўзмацненьня ўлады рэгіянальных лідэраў па параўнаньні з цэнтральнымі ўладнымі структурамі СССР і незваротнага паскарэньня распаду СССР, якое завяршылася яго ліквідацыяй у сьнежні 1991 году.
 
Дзейнасьць ГКЧП суправаджалася абвяшчэньнем [[надзвычайнае становішча|надзвычайнага становічша]] на 6 месяцаў, уводам войска ў [[Масква|Маскву]], перапарадкаваньнем мясцовай улады прызначаным ГКЧП вайсковым камэндантам, увядзеньнем жорсткай [[Цэнзура|цэнзуры]] у [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]] і забароне шэрагу зь іх, адмены некаторых канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў<ref>[http://www.agitclub.ru/gorby/putch/gkcpdocument.htm Пастанова ГКЧП № 1 і № 2]</ref>.
 
== Храналёгія ==