Шляхетная васьмёркавая сьцежка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 70:
У даслоўным перакладзе з Палі і Санскрыту, моваў найстарэйшых Будыйскіх тэкстаў, "Навука Абуджанага".
 
Класіфікаваньне Будызму як рэлігіі зьяўляецца памылкай, паколькі Будызм не грунтуецца на веры ў кагокольвек альбо штокольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага сьветам Бога. Значна больш слушна было б закласіфікаваць Будызм як філасоўскую сістэму. Буда ніколі не сьцьвярджаў, што навучае рэлігіі. Заўсёды адзначаў, што навучае аб "цярпеньні й канцы цярпеньня", а ягоныя навукі павінны былі мець перадусім практычнае прымяненьне й служыць вызваленьню зь цярпеньня.<ref>Партал тлумачэньня Будыйскіх тэкстаў sasana.pl "Мастацтва жыцьця - медытацыя погляду" (на Польскай), http://sasana.wikidot.com/sztuka-zycia-medytacja-wgladu</ref><ref>Stephen Batchelor "Будызм бязь вераваньняў" (на Польскай), http://www.buddyzm.edu.pl/cybersangha/page.php?id=925</ref> Добра адлюстроўвае стаўленьне Буды да рэлігіяў прыповесьць "Ці йснуе Бог?", а таксама наступныя словы Буды:
 
: ''У нічога ня вер, незалежна ад таго, дзе гэта прачытаў альбо хто Табе гэта сказаў, нават калі я гэта сказаў, у выпадку калі гэта не згаджаецца з Тваім разуменьнем сьвету й здаровым глуздам.'' Распаўсюджаны Будыйскі выраз. Паўстаў, магчыма, на падставе Словаў Буды з Каляма Сута.
 
: ''Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата, так таксама належыць дасьледваць мае словы і не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.'' (Словы Буды з Сутры Гірлянды Кветак - "Аватамсака Сутра")
 
== Глядзіце таксама ==