Букмол: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Бу́кмал''' ({{lang-no|bokmål}} — «кніжная мова») — адзін з двох (побач зь [[нюнарск]]ам) стандартаў (формаў) [[нарвэская мова|нарвэскай мовы]]. Сфармаваўся на падставе [[дацкая мова|данскай мовы]] па чатырох страгодзьдзях панаваньня [[Данія|Даніі]] над Нарвэгіяй ([[данска-нарвэская унія]]).
 
Многія буйныя нарвэскія пісьменьнікі XIX стагодзьдзя, найперш [[Генрык Ібсэн]] і [[Б'ёрнст'ернэ Б'ёрнсан]], пісалі стыхійна нарвэгізаванай данскаю мовай, першапачаткова называнай "данска-нарвэскаю". Назва «букмолбукмал» прынятая з [[1929 год]]у замест ужыванай раней «дзяржаўнай мовы» ({{lang-no|riksmål}}). Іншая афіцыйная пісьмовая мова Нарвэгіі — [[нюнарск]].
 
Букмал ужываецца прыкладна 90 % насельніцьтва Нарвэгіі, менавіта яго найчасьцей вывучаюць замежныя студэнты , на ім выходзяць усе цэнтральныя [[СМІ]]. Нормы букмалу набліжаныя да ўсходненарвэскіх дыялектаў, асабліва да варыянтаў, на якіх гавораць вакол [[Осьлё]], хоць аснова яго застаецца данскай. Данскія тэксты ў пісьмовым выглядзе зразумелыя носьбітам букмалу, фанэтычныя ж адрозьненьні дастаткова моцныя, таму з разуменьнем вуснай данскай мовы нарвэсцы маюць складанасьці. У букмале большая колькасьць запазычаньняў, чымся ў нюнарску. У XX стагодзьдзі прадпрымалася некалькі моўных і артаграфічных рэформаў дзеля "дэмакратызацыі" "кніжнае мовы", аднак некаторыя не прыжыліся і былі адмененыя. Адзінага [[артаэпія|артаэпічнага]] стандарту кніжная нарвэская ня мае.