Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
д злучнасьць
Радок 4:
Паходзіць з роду [[Станкевічы (шляхецкі род)|Станкевічаў]], ягоны родны дзядзька па матчынай лініі — [[Ян Станкевіч]] — зьяўляўся адным з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў.
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]], дзе ў [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У [[1936]] годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара [[філязофія|філязофіі]] ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускім Студэнцкім Зьвязе]]; рэдагаваў «[[Крыніца (газэта)|Крыніцу]]» і «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкую Думку]]», зьяўляўся стваральнікам і штаршынём унівэрсытэцкага [[Таварыства прыяцеляў беларусаведы]]. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
 
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі нацыянальны цэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага блёку народаў]] ([[1946]]).