Індастрыял: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Індастрыял; касмэтычныя зьмены
Радок 15:
'''Індастрыял''' ({{lang-en|industrial}} — «прамысловы») — музычны напрамак, што вылучаецца выразнай экспэрымэнтальнасьцю і асабліваю эстэтыкай мэханічных ды іншых прамысловых гукаў.
 
== Гісторыя ==
Канчаткова стыль аформіўся ў 1974 годзе ў [[Англія|Ангельшчыне]]. Гэтаму спрыяў гурт Throbbing Gristle, што заснаваў лэйбл Industrial Records, паводле назвы якога быў названы стыль. Першапачаткова індастрыял быў ня толькі музычным напрамкам, але й ідэалягічным - асноўным мэтадам стала "шокавая тактыка". У пэрыяд за 1974 да 1981 году зьяўляецца мноства музыкаў і гуртоў гэтага накірунку ўва ўсіх частках сьвету. Найбольш вядомыя зь іх : Бойд Райс(NON), Einstuerzende Neubauten, SPK, Merzbow ды іншыя, які разам склалі "клясычны індастрыял".
 
Throbbing Gristle распаліся ў 1981 годзе, заявіўшы пра сканчэньне "індустрыйнай эпохі і пачатак "пост-індустрыйнай", што значыла зьмену тактыкі. Былыя ўдзельнікі Throbbing Gristle ўтварылі некалькі новых праектаў, гучаньне якіх у параўнаньні з TG моцна зьмянілася. Іншыя «клясычныя» індустрыйныя гурты ( напрыклад, SPK і Einstuerzende Neubauten) таксама перайшлі на «новую стратэгію», зьявіліся і новыя праекты. Пост-індустрыйная музыка сталася менш агрэсіўнаю, а радыкальнасьць вылілася ў музычныя экспэрымэнты. Цяпер post-industrial музыкі спалучаюць індустрыйныя традыцыі зь іншымі напрамкамі музыкі: танцавальнай, фальклёрнай, рытуальнай.
 
== Асноўныя стылі індустрыйнай\пост-індустрыйнай музыкі ==
Трэба адзначыць, што ня ўсю індустрыйную музыку можна аднесьці да якога-небудзь пэўнага жанру. Музыкі дасёньня ствараюць музыку, якая не прымае пэўных стылёвых межаў і разьвівае як клясычныя індустрыйныя ідэі, так і іншастылевыя запазычаньні.
 
=== Нойз ===
 
Найстарэйшы стыль індустрыйнай музыкі. За заснавальніка ўважаюць амэрыканца Бойда Райза (Boyd Rice)(праект NON), які ў 70-х гадох пачаў выпускаць чысты, немузычны шум у якасьці музычных твораў. Клясычны нойз пазбаўлены рытму ды мэлёдыі, дый навогул выходзіць за межы панятку "[[музыка]]". Таксама ў кампазыцыях могуць прысутнічаць чыстыя ці скажоныя вакал і галасавыя сэмплы. Найбольш радыкальны разнавід зьявіўся ў Японіі (японскі нойз). Кампазыцыі ж рытмік-нойзу (паўэр-нойзу) добра структураваныя і рытмічныя.
Радок 29:
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': NON, Merzbow
 
=== Percussion Industrial ===
 
Як вынікае з назвы, у падмурку гучаньня тут ляжаць пэркусійныя інструмэнты. У такой якасьці зазвычай выкарыстоўваюцца нетрадыцыйныя немузычныя рэчы - ад пустых жалезных бочак да складаных мэталёвых канструкцыяў уласнай вытворчасьці. Элемэнты такога гучаньня прысутнічаюць у многіх гуртоў, у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.
Радок 35:
: ''Прыклады'': Z’ev «Salts Of Heavy Metals», «Production & Decay Of Spatial Relations», «F.F.F.», Einsturzende Neubauten «Kollaps», «Halber Mench», «Haus Der Luege», Test Dept. «The Unacceptable Face Of Freedom», «Brith Gof: Gododdin», Les Tambours Du Bronx «Ca Sonne Pas Beau Un Bidon ?!?».
 
=== Паўэр-электронікс ===
 
Крыніцаю стылістыкі тут паслужылі клясычныя гурты кшталту Throbbing Gristle, Whitehouse, Maurizio Bianchi/M. B., SPK. Але ж працы 1990-х гадоў маюць моцныя адрозьненьні - найперш гэта шчыльнае змрочнае гучаньне і агрэсіўны настрой кампазыцыяў, пазьней дадаўся і дыстаршаваны вакал з тэкстамі на гісторыка-палітычныя тэмы.
Радок 41:
: ''Прадстаўнікі'': Institut, Genocide Organ, Anenzephalia, Con-Dom, Brighter Death Now
 
=== Імправізацыйны індастрыял ===
 
Improvised Industrial адпаведна з назваю базуецца на вольнай імправізацыі. Маючы крыніцу ў творчасьці клясыкаў - Throbbing Gristle і AMM - у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.
Радок 47:
: ''Прыклады'': Throbbing Gristle («Heathen Earth», «Funeral In Berlin», «Funk Beyond Jazz», «Mission Of Dead Souls», «Once Upon A Time…», «Special Treatment», «Thee Psychic Sacriface»), AMM «To Hear And Back Again», «Generative Themes», «The Inexhaustible Document»; Borbetomagus
 
=== Дарк-эмбіент\дроўн-эмбіент\рытуал-эмбіент ===
 
Дарк-эмбіент ёсьць больш змрочнаю вэрсіяй клясычнага эмбіенту, якой наканавана ствараць атмасфэру, не канцэнтруючы ўвагі на мэлёдыі ці на рытме. Музыка напоўненая гудзеньнем, фонавым шумам, мэталёвым звонам, урыўкамі мэлёдыяў і галасоў, манатонным рытмам, пульсацыяй.
Радок 54:
: ''Прыклады'': Bad Sector, Lustmord, Deutsch Nepal, Maeror Tri, Troum, Hybryds.
 
=== Маршал-індастрыял (Martial Industrial) ===
Стыль вылучаецца вайсковаю тэматыкай: ад эпохі [[крыжакі|крыжакоў]] да сучасных войнаў. Можна сустрэць мэлёдыі венных гадоў, трубы, чытаньне маніфэстаў, выбухі і гукі стрэлаў, запісаныя, як правіла, у своеасаблівай эстэтыцы нізкай якасьці гуку. За заснавальніка часта ўважаюць югаслаўскі\славенскі гурт Laibach.
 
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': Laibach, Von Thronstahl, Dernière Volonté
 
=== Нэафольк\дарк-фольк ===
Пачынальнікам сучаснага нэафольку ёсьць ангельскі гурт Current 93 (фактычна ў складзе адзінага ўдзельніка - Дэвіда Цібэта). Напрыканцы 1980-х фармуюцца характэрныя рысы стылю — гучаньне традыцыйных інструмэнтаў (часьцяком - акустычнае гітары), выкарыстаньне ў тэкстах рэлігійных і фальклёрных сымбаляў. Нягледзчы на частую блізкасьць гэтай сцэны да таго ж маршал-індастрыялу, дарк-фолькам і нэафолькам часьцяком называюць гурты, зусім далёкія ад індустрыйнага гучаньня, больш роднасныя з традыцыйным фолькам і фольк-рокам.
 
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': Current 93, Tenhi, Von Thronstahl
 
=== EBM ([[Electronic body music|Electronic Body Music]]) ===
 
Адзін з сама папулярных зараз пост-індустрыйных стыляў. Стылю ўласьцівыя зацыкленыя мэлёдыі з танцавальным рытмам, багатыя на выкарыстаньне сэмплаў. Тэрмін EBM прыдуманы музыкамі бэльгійскага гурту Front 242, які цяпер уважаецца за заснавальніка стылю.
Радок 70:
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': Front 242, Front Line Assembly, Nitzer Ebb
 
==== [[Futurepop]] ====
Futurepop — назва вытворнага ад EBM накірунку, які зьявіўся ў другой палове 1990-х гадоў як мяшанка электра-індастрыялу з [[сынці-поп|сынці-попам]] і элемэнтамі клюбнай электроннай музыкі.
 
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': [[VNV Nation]], Covenant, Apoptygma Berzerk
 
=== Электра-індастрыял ===
 
Дадзены стыль роднасны з папярэднім, але ў параўнаньні зь ім менш танцавальны і болей атмасфэрны.
Радок 81:
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': wumpscut:, Front Line Assembly
 
=== Агра-індастрыял\індастрыял-рок\[[індастрыял-мэтал]] ===
Роднасныя і часам малаадрозныя жанры. Асноўнай прыкметаю «агра-індастрыялу» ([[Ангельская мова|ангельск.]] аggressive) ёсьць наяўнасьць «рыфаванае» гітары і «брутальнага» вакалу. Таксама можа прысутнічаць як EBM, так і «synth-pop»-рытм-сэкцыя і дыска-клявішныя. Індастрыял-рок у сваю чаргу спалучае індустрыйны гук з традыцыямі асобных паджанраў року. Раньнія спалучэньні такога кшталту назіраюцца ў творчасьці пост-панкавых гуртоў: Killing Joke, Swans, Foetus. [[Індастрыял-мэтал]], які зьявіўся напрыканцы 1980-х, вылучаецца рыфамі [[ Гэві-мэтал|гэві-мэталу]] (альбо іншых асобных мэталёвых паджанраў), «індустрыйным» сынтэзатарам, моцна скажоным гукам гітар і дыстаршаваным вакалам (хаця такі паджанр, як NDH (Новы нямецкі цяжар) вылучаецца якраз чысьцінёю вакалу - гл. [[Rammstein]]).
 
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': [[KMFDM]], Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, [[Oomph!]]
 
== Спасылкі ==
 
*http://www.postindustrial.org/
Радок 95:
 
{{Накід:Музыка}}
 
 
[[Катэгорыя:Музычныя жанры]]
Радок 101 ⟶ 100:
[[Катэгорыя:Электронная музыка]]
 
[[be:Індастрыял]]
[[bg:Индъстриъл]]
[[ca:Música industrial]]
Радок 107:
[[de:Industrial]]
[[en:Industrial music]]
[[es:Música industrial]]
[[eo:Industria muziko]]
[[es:Música industrial]]
[[fa:موسیقی صنعتی]]
[[fi:Industrial]]
[[fr:Musique industrielle]]
[[ko:인더스트리얼 음악]]
[[he:אינדסטריאל]]
[[hu:Indusztriális zene]]
[[id:Industrial]]
[[it:Industrial]]
[[he:אינדסטריאל]]
[[ja:インダストリアル]]
[[lv:Industriālā mūzika]]
[[ko:인더스트리얼 음악]]
[[lt:Industrial]]
[[lmo:Müsega industrial]]
[[hu:Indusztriális zene]]
[[lt:Industrial]]
[[lv:Industriālā mūzika]]
[[nl:Industrial (muziekstijl)]]
[[ja:インダストリアル]]
[[nn:Industrimetall]]
[[uz:Industrial]]
[[pl:Industrial]]
[[pt:Música industrial]]
Радок 129:
[[sk:Industriálna hudba]]
[[sl:Industrialna glasba]]
[[fi:Industrial]]
[[sv:Industrial]]
[[th:ดนตรีอินดัสเทรียล]]
[[tr:Endüstriyel müzik]]
[[uk:Індастріал]]
[[uz:Industrial]]