Індастрыял: розьніца паміж вэрсіямі

1088 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
 
Throbbing Gristle распаліся ў 1981 годзе, заявіўшы пра сканчэньне "індустрыйнай эпохі і пачатак "пост-індустрыйнай", што значыла зьмену тактыкі. Былыя ўдзельнікі Throbbing Gristle ўтварылі некалькі новых праектаў, гучаньне якіх у параўнаньні з TG моцна зьмянілася. Іншыя «клясычныя» індустрыйныя гурты ( напрыклад, SPK і Einstuerzende Neubauten) таксама перайшлі на «новую стратэгію», зьявіліся і новыя праекты. Пост-індустрыйная музыка сталася менш агрэсіўнаю, а радыкальнасьць вылілася ў музычныя экспэрымэнты. Цяпер post-industrial музыкі спалучаюць індустрыйныя традыцыі з іншымі напрамкамі музыкі: танцавальнай, фальклёрнай, рытуальнай.
 
==Стылі індустрыйнай\пост-індустрыйнай музыкі==
 
===Нойз===
 
Найстарэйшы стыль індустрыйнай музыкі. За заснавальніка ўважаюць амэрыканца Бойда Райза (Boyd Rice)(праект NON, які ў 70-х гадох пачаў выпускаць чысты, немузычны шум у якасьці музычных твораў. Клясычны нойз пазбаўлены рытму ды мэлёдыі, дый навогул выходзіць за межы панятку "[[музыка]]". Таксама ў кампазыцыях могуць прысутнічаць чыстыя ці скажоныя вакал і галасавыя сэмплы. Найбольш радыкальны разнавід зьявіўся ў Японіі (японскі нойз). Кампазыцыі ж рытмік-нойзу (паўэр-нойзу) добра структураваныя і рытмічныя.
 
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': NON, Merzbow
 
 
 
{{Накід:Мастацтва}}
Ананімны ўдзельнік