Рэн (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: pl:Stade Rennais
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Ренн_(футбольный_клуб)?oldid=46197354
Радок 12:
|Трэнэр = [[Фрэдэрык Антанэцьці]]
|Чэмпіянат = [[Француская Ліга 1|Ліга 1]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Францыі па футболе 2010—20112011—2012 гадоў|2010—20112011—2012]]
|Месца = 6 месца
|Сайт = http://www.staderennais.com/
Радок 39:
|шкарпэткі2 = FFFFFF
}}
'''Рэн''' ({{мова-fr|Stade Rennais Football Club}}) — францускі футбольны клюб з гораду [[Рэн (горад)|Рэн]]. Клюб быў заснаваны ў [[1901]] годзе. Двухразовы ўладальнік [[Кубак Францыі па футболе|Кубка Францыі]]. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на ​​стадыёне «[[Рут дэ Ляр’ен]]», які месьціцца ў межах гораду. Галоўным трэнэрам клюба зьяўляецца былы футбаліст [[Фрэдэрык Антанэцьці]]. Уладальнікам клюба зьяўляецца бізнэсоўца [[Франсўа Піно]].
 
Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне [[Брэтань]], разам зь іншым брэтонскім клюбам «[[Нант (футбольны клюб)|Нант]]». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрі й мае назоў [[дэрбі Брэтані]]. Рэн зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёна францускага футбола, аднак Рэн ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Лепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у [[Чэмпіянат Францыі па футболе 2006—2007 гадоў|сэзоне 2006—2007 гадоў]].
 
== Гісторыя ==
=== 1901—1945 ===
[[Файл:Stade rennais 1904.jpg|міні|200пкс|зьлева|Гульцы «Рэна» ў [[1904]] годзе]]
Клюб быў заснаваны [[10 сакавіка]] [[1901]] году групай студэнтаў унівэрсытэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям зь іншага футбольнага клюба Рэна зь лікам 0:6. У [[1902]] годзе клюб увайшоў у склад Зьвяза атлетычных спартовых клюбаў ({{мова-fr|Union des sociétés françaises de sports athlétiques|скарочана}}). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сэзоне каманда стала пераможцам турніру. [[4 траўня]] [[1904]] году дзьве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам ўэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнэрам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў [[1908]] і [[1909]] гадох.
 
У пэрыяд з [[1915]] па [[1922]] гады клюб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў [[Францыя|Францыі]] ў той час праводзіліся нерэгулярна. У [[1922]] годзе клюб выйшаў у фінал [[Кубак Францыі па футболе|кубка Францыі]].
 
У [[1932]] годзе клюб увайшоў у лік дваццаці клюбаў, якія прынялі ўдзел у першым сэзоне францускай прафэсійнай футбольнай лігі. У першым сэзоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ягоны форвард [[Ўолтар Кайзэр]] стаўся лепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых посьпехаў каманда не дасягала, але ў [[1935]] годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сытуацыя ў клюбе пагаршалася, і з пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў [[1939]] годзе каманда страціла статус прафэсійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны й таварыскіх матчах. У [[1941]] годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца зь дзевяці ўдзельнікаў.
 
=== 1945—1990 ===
У [[1949]] годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала лепшым вынікам у гісторыі клюба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў [[Чэмпіянат Францыі па футболе 1964—1965 гадоў|сэзоне 1964—1965 гадоў]]. У тым жа сэзоне клюб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «[[Сашо Манбэльяр|Сашо]]» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень [[1965]] году адбыўся дэбют клюба ў эўракубках. У розыгрышы [[Кубак уладальнікаў Кубкаў УЭФА|Кубка кубкаў]] «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў праскай «[[Дукла Прага|Дукле]]». У [[1970]] годзе клюб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сэзоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале зь лікам 1:0 быў абыграны «[[Алімпік Ліён|Ліён]]». Адзіным гульцом клюба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца [[Люі Кардэн]]. У [[1975]] годзе клюб выляцеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў [[1983]] годзе. У [[1986]] годзе клюб зноўку дабраўся да паўфіналу кубка краіны, дзе саступіў «Марсэлю».
 
== Вонкавыя спасылкі ==