Гэрбэрт Шэлтан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:54, 31 ліпеня 2012

Гэрбэрт Шэлтан (6 кастрычніка 1895, Вайлі, Тэхас — 1 студзеня 1985) — выбітны амэрыканскі лекар-гігіеніст, найбуйнейшы прадстаўнік руху за Натуральную Гігіену ў XX стагодзьдзі, уладальнік дзевяці званьняў ганаровага доктара навук і аўтар шматлікіх прац.

Гэрбэрт Шэлтан
Herbert Macgolfin Shelton
Дата нараджэньня 6 кастрычніка 1895
Месца нараджэньня Вайлі, Тэхас
Дата сьмерці 1 студзеня 1985
Месца сьмерці
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы Bernarr Macfadden's College of Physcultopathy in Chicago,
Crane's Sanatorium in Elmhurst, Illinois,
Lindlahr College of Natural Therapeutics,
Peerless College of Chiropractic in Illinois,
Crandall Health School in Pennsylvania
Занятак дыетоляг, medical writer, палітык, пацыфіст
Навуковая сфэра біяхімія, натурапатыя,
Натуральная Гігіена,
альтэрнатыўная мэдыцына
Месца працы ЗША

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся на фэрме каля мястэчка Вайлі ў акрузе Колін на поўначы штата Тэхас. Яго бацькі — Мэры Фрэнсіс Гутры й Томас Мітчэл Шэлтан. Продкі — шатляндцы, ірляндцы, немцы, англасаксы.
Дзяцінства правёў галоўным чынам на бацькаўскай фэрме. У 1911—1913 гадох навучауся ў сярэдняй школе мястэчка Грынвіль, Тэхас. Упершыню пазнаёміўся з гігіенічнымі ведамі па працах Р. Трола, Р. Уолтара, Ф. Освальда, Ч. Пэйджа, І. Джэнінгса, С. Грэхэма. З 1913 году — вэгатарыянец. У той час Шэлтан яшчэ не праводзіў адрозьненьня паміж натурапатыяй і Натуральнай Гігіенай як навукай. У 1918 годзе быў закліканы ў войска, але як пацыфіста яго вызначылі кухарам. У гэта ж час ён працягваў вывучэньне Натуральнай Гігіены па працах Дж. Джэксана, М. Гоўва, X. Остына, Дж. Цілдэна.
Пасьля вайны атрымаў першапачатковую мэдыцынскую адукацыю ў «Інтэрнацыянальным каледжы лекараў, якія не прызнаюць лекаў», Чыкага, заснаваным у 1920 годзе Бэрнарам Макфэдэнам, вядомым яшчэ як «Macfadden's College of Physcultopathy». У 1923 годзе скончыў каледж «Lindlahr College of Natural Therapeutics», Чыкага. Але, выпрабоўваючы нездаволенасьць натуропатычнай сыстэмай Ліндляра, у 1923 годзе паступіў у каледж «American School of Naturopathy», Нью-Ёрк, дзе скончыў курс па дыеталёгіі, абараніў два дыплёма — па натурапатыі й натурапатычнай літаратуры. Аднак, расчараваўшыся ў натурапатыі, канчаткова перайшоў на пазыцыі Натуральнай Гігіены, якая прадпісвае адмову ад усякага гвалтоўнага ўзьдзеяньня любымі вонкавымі сродкамі на арганізм і пераход да здаровага ладу жыцьця, самааднаўленьню на падставе імунітэту, як галоўнай умове аздараўленьня чалавечага арганізма.

Працы

Цытаты

Прэміі і ўзнагароды

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.