Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎21 стагодзьдзе: інтэрвікі, дапаўненьне, артаграфія
Радок 190:
 
=== 21 стагодзьдзе ===
Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё [[інтэрнэт]]у ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад літары ''ł'': для цьвёрдага ''л'' ужываць літару ''l'', а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных (''ль'' абазначаць літарай ''ĺ'' па аналёгіі з ''ć'', ''ń'', ''ś'' і ''ź''). Іншыя аўтары прапануюць яшчэ больш радыкальнае скарачэньне: адмовіцца ад усіх літар, якія з дапамогай дыякрытыкаў абазначаюць мяккасьць ці цьвердасьць (''ł'', ''ć'', ''ń'', ''ś'' і ''ź''), перадаючы мяккі знак цераз літару ''j'', а апостраф - цераз старабеларускую літару ''ї''. Таксама прапануецца адмовіцца ад спалучэньня ''ch'', якое адпавядае кірылічнай літары ''х'': для ''х'' ужываць літару ''h'', ці, па меркаваньню іншых, ''x''. Таксама, па думцы адных аўтараў, для фрыкатыўнага ''г'' больш падыходзіць ''g'', а не ''h'', для абазначэньня ж выбухнога гуку ''ґ'' яны прапануюць увесьці у лацінку нейкі новы знак, кшталту ''ġ''. Іншыя аўтары прапануюць у беларускай лацінцы перадаваць літару ''г'' з дапамогай існуючага у міжнародным мовазнаўстве двузнака ''gh'', ужываючы яго выключна у словах і навуковых тэрмінах, займаных з [[Грэцкая мова|грэцкай мовы]] (для перадачы грэцкай літары [[Гама (літара)|Γ, γ]]), у астатнім захоўваючы традыцыйны ужытак. Нарэшце, сярод некаторых носьбітаў беларускай лацінкавай пісьмовасьці існуе тэндэнцыя адмаўляцца ад літары ŭ, ужываючы замест яе літару w, што сьведчыць аб уплыве [[Ангельская мова|ангельскай пісьмовай традыцыі]].
 
На думку доктаркі філялягічных навук [[Ніна Баршчэўская|Ніны Баршчэўскай]], патрэбы рэфармаваць лацінку няма, бо яна дасканала адлюстроўвае ўсе рысы, характэрныя беларускай мове, і таксама існуе працяглая традыцыя выкарыстаньня беларускай лацінкі ў разьвіцьці сучаснай беларускай мовы, за час якой выпрацаваўсявыпрацоўваўся ўзор беларускай лацінкі.<ref name="barsceuskajalacinka">[http://web.archive.org/web/20071130023627/lacinka.org/?p=115 Niama patreby refarmavać našuju łacinku] // Łacinka.org, 2007</ref> Літару ''w'' нельга пісаць замест ''ŭ'', таму што літара ''w'' у гісторыі разьвіцьця беларускай лацінкі азначала кірылічную літару ''в'' і выкарыстоўвалася ў такім значэньні ў шматлікіх выданьнях 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. На думку Ніны Баршчэўскай, літара ''ł'' мае ўсе падставы для існаваньня ў беларускай лацінцы, да таго ж напісаньне кшталту ''lies'' можа прывесьці да памылковага [[дыфтонг|дыфтангічнага]] вымаўленьня, бо ў некаторых беларускіх гаворках на поўдні Беларусі, а таксама на [[Падляшша|Падляшшы]] выступае дыфтонг ''ie'',<ref name="barsceuskajalacinka" /> што вымаўляецца як гук [i], які плаўна пераходзіць да [e].<ref>Ян Максімюк, [http://www.svaboda.org/Content/Article/1047927.html Let’s write and read Podlachian] // [[Радыё Свабода]], 17 сакавіка 2008 г.</ref>
 
=== Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў ===