Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎21 стагодзьдзе: дапаўненьне
→‎Сучасныя дыскусіі: выдаленне, перанос у раздзел "21 стагоддзе"
Радок 337:
 
* Уваход у [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальную бібліятэку Беларусі]] аздоблены цытатай з [[Новы Запавет|Новага Запавету]] [[Біблія|Бібліі]], перакладзенай на розныя мовы; апроч іншых, цытата запісаная і лацінкай: «kab čalaviek Božy byŭ daskanalnym, da ŭsiakaha dobraha dziela hatovym».
 
== Сучасныя дыскусіі ==
 
У сучасным беларускім інтэрнэт-супольніцтве вядуцца актыўныя дыскусіі на конт паляпшэння і рэфармавання беларускага лацінскага альфабэту.
Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спэціфічнай літары '''ł''': для цьвёрдага '''л''' ужываць літару '''l''', а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных ('''ль''' абазначаць літарай '''ĺ''' па аналёгіі з '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''). Іншыя аўтары прапануюць яшчэ больш радыкальнае скарачэньне: адмовіцца ад усіх літар, якія з дапамогай дыякрытыкаў абазначаюць мяккасьць ці цьвердасьць ('''ł''', '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''), перадаючы мяккі знак цераз літару '''j''', а апостраф - цераз старабеларускую літару '''ї'''. Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэньня '''ch''', якое адпавядае кірылічнай літары '''х''': для '''х''' ужываць літару '''h''', ці, па меркаваньню іншых, '''x'''. Таксама, па думцы адных аўтараў, для фрыкатыўнага '''г''' больш падыходзіць '''g''', а не '''h''', для абазначэньня ж выбухнога гуку '''ґ''' яны прапануюць увесьці у лацінку нейкі новы знак, напрыклад '''ġ'''. Іншыя аўтары прапануюць у беларускай лацінцы перадаваць літару '''г''' з дапамогай існуючага у міжнародным мовазнаўстве двузнака '''gh''', ужываючы яго выключна у словах і навуковых тэрмінах, займаных з [[Грэцкая мова|грэцкай мовы]] (для перадачы грэцкай літары [[Гама (літара)|'''Γ, γ''']]), у астатнім захоўваючы традыцыйны ужытак. Нарэшце, сярод некаторых носьбітаў беларускай лацінкавай пісьмовасьці існуе тэндэнцыя адмаўляцца ад літары '''ŭ''', ужываючы замест яе літару '''w''', што сьведчыць аб уплыве ангельскай пісьмовай традыцыі.
 
== Глядзіце таксама ==