Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Цікавыя факты: дапаўненьне
→‎21 стагодзьдзе: дапаўненьне
Радок 190:
 
=== 21 стагодзьдзе ===
Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё [[інтэрнэт]]у ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спэціфічнай літары ł: для цьвёрдага л ужываць літару l, а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных (ль абазначаць літарай ĺ па аналёгіі з ć, ń, ś і ź). Іншыя аўтары прапануюць яшчэ больш радыкальнае скарачэньне: адмовіцца ад усіх літар, якія з дапамогай дыякрытыкаў абазначаюць мяккасьць ці цьвердасьць (ł, ć, ń, ś і ź), перадаючы мяккі знак цераз літару j, а апостраф - цераз старабеларускую літару ї. Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэньня ch, якое адпавядае кірылічнай літары х: для х ужываць літару h, ці, па меркаваньню іншых, x. Таксама, па думцы адных аўтараў, для фрыкатыўнага г больш падыходзіць g, а не h, для абазначэньня ж выбухнога гуку ґ яны прапануюць увесьці у лацінку нейкі новы знак, напрыклад ġ. Іншыя аўтары прапануюць у беларускай лацінцы перадаваць літару г з дапамогай існуючага у міжнародным мовазнаўстве двузнака gh, ужываючы яго выключна у словах і навуковых тэрмінах, займаных з грэцкай мовы (для перадачы грэцкай літары Γ, γ), у астатнім захоўваючы традыцыйны ужытак. Нарэшце, сярод некаторых носьбітаў беларускай лацінкавай пісьмовасьці існуе тэндэнцыя адмаўляцца ад літары ŭ, ужываючы замест яе літару w, што сьведчыць аб уплыве ангельскай пісьмовай традыцыі.
Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё [[інтэрнэт]]у ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, замяніць літару ''ŭ'' на ''w'', адмовіцца ад літары ''ł'' і некаторыя іншыя. На думку доктаркі філялягічных навук [[Ніна Баршчэўская|Ніны Баршчэўскай]], патрэбы рэфармаваць лацінку няма, бо яна дасканала адлюстроўвае ўсе рысы, характэрныя беларускай мове, і таксама існуе працяглая традыцыя выкарыстаньня беларускай лацінкі ў разьвіцьці сучаснай беларускай мовы, за час якой выпрацаваўся ўзор беларускай лацінкі.<ref name="barsceuskajalacinka">[http://web.archive.org/web/20071130023627/lacinka.org/?p=115 Niama patreby refarmavać našuju łacinku] // Łacinka.org, 2007</ref> Літару ''w'' нельга пісаць замест ''ŭ'', таму што літара ''w'' у гісторыі разьвіцьця беларускай лацінкі азначала кірылічную літару ''в'' і выкарыстоўвалася ў такім значэньні ў шматлікіх выданьнях 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. На думку Ніны Баршчэўскай, літара ''ł'' мае ўсе падставы для існаваньня ў беларускай лацінцы, да таго ж напісаньне кшталту ''lies'' можа прывесьці да памылковага [[дыфтонг|дыфтангічнага]] вымаўленьня, бо ў некаторых беларускіх гаворках на поўдні Беларусі, а таксама на [[Падляшша|Падляшшы]] выступае дыфтонг ''ie'',<ref name="barsceuskajalacinka" /> што вымаўляецца як гук [i], які плаўна пераходзіць да [e].<ref>Ян Максімюк, [http://www.svaboda.org/Content/Article/1047927.html Let’s write and read Podlachian] // [[Радыё Свабода]], 17 сакавіка 2008 г.</ref>
 
=== Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў ===