Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Унія на сучасным этапе: стыль, дапаўненьне
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ru:Брестская уния; касмэтычныя зьмены
Радок 3:
'''Берасьцейская унія''' [[1596]] году — рашэньне беларускіх і ўкраінскіх ярархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Апостальскай Сталіцай ([[каталіцтва|Каталіцкай]] Царквой) на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
== Перадумовы уніі ==
У [[1054]] годзе адбыўся канчатковы раскол хрысьціянскай Царквы на заходнюю — [[каталіцтва]] і ўсходнюю — [[праваслаўе]]. [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікае Княства Літоўскае]] геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства. Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.
 
Да [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] выразна праступілі рысы крызысу праваслаўя. [[Канстантынопаль]] быў захоплены туркамі, праваслаўная Царква ў ВКЛ ня здолела стварыць незалежную сыстэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры шэраговага духавенства, назіраўся крызыс прапаведніцтва. У выніку праваслаўе аказалася няздатнае супрацьстаяць націску [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Многія праваслаўныя цэрквы ператварыліся ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцкія]] зборы. Праваслаўе імкліва страчвала сваю інтэлектуальную і матэрыяльную апору — [[Магнат|магнатаў]], [[Шляхта|шляхту]] (тагачасную інтэлігенцыю), якая масава пераходзіла на [[кальвінізм]] і ў каталіцтва. Езуіт [[Пётар Скарга]] адзначаў стан праваслаўя ў ВКЛ так: «Папы́ схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] з [[Масковія]]й арыентацыя на Маскву (якая стала цэнтрам праваслаўя, бо ў [[1589]] годзе там быў абвешчаны патрыярхат) выглядала здрадніцтвам. У той час на Захадзе пачаўся духоўны ўздым, выкліканы Рэфармацыяй, ствараліся нацыянальныя Цэрквы, а каталіцкая Царква з дапамогай новага [[Езуіты|ордэну езуітаў]] распачала [[контрарэфармацыя|контррэфармацыю]]. Неабходнасьць рэфармаваньня ўсходняй Царквы разумелі і беларускія і ўкраінскія ярархі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]]. Сукупнасьць гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай Масквы, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве) паспрыяла хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]].
 
== Падрыхтоўка уніі ==
[[Файл:Kazanie Skargi.jpg|350px|thumb|Пропаведзь [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]]. Карціна [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]]]]
 
Радок 21:
Пасьля прыняцьця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцыяў — зьнешне нічога не зьмянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аднаўленьня царкоўнай еднасьці. [[23 сьнежня]] [[1595]] году І. Пацей і К. Тарлецкі сустрэліся ў [[Рым]]е з [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі. [[6 кастрычніка|6]]—[[10 кастрычніка]] (паводле старога стылю) [[1596]] году ў [[Берасьце|Берасьці]] на царкоўным саборы, куды зьехаліся прыхільнікі Уніі, Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясьціла пра аднаўленьне сваёй поўнай сулучнасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам. Адначасова ў Берасьці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай, лідэрам іх быў япіскап Львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, гіерархі разьехаліся па япархіях. У грамадзтве ж пачала расьці напружанасьць і варожасьць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Уніі. [[15 кастрычніка]] [[1596|1596 году]] каралеўскім унівэрсалам акт уніі быў зацьверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ перастала існаваць.
 
== Успрыняцьце уніі грамадзтвам ==
Грамадзтва ўспрыняла ўвядзеньне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў япархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы, бо баяліся за захаваньне чысьціні ўсходняга хрысьціянства. Для іх увядзеньне уніі ўспрымалася як асабістая трагедыя. Іншыя ўплывовыя праваслаўныя дзеячы (князь К. Астроскі) выступалі ня супраць уніі, а супраць падпарадкаваньня Рымскаму папу, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленьне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і япіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Жорсткая дзейнасьць уніяцкага архіяпіскапа [[Язафат Кунцэвіч|Язафата Кунцэвіча]] ў [[Полацак|Полацку]] і [[Віцебск]]у, які спрабаваў прывесьці да царкоўнага послуху праваслаўных сьвятароў і вернікаў у сваёй япархіі, выклікала выбух гневу тых, хто хацеў застацца праваслаўным — Полацкі ўніяцкі біскуп Язафат Кунцэвіч быў жорстка забіты, а цела яго было зьнявечана і кінута ў [[Дзьвіна|Дзьвіну]]. Такія паўстаньні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі зьяднаную Царкву.
 
Радок 28:
Прыхільнікі праваслаўя ня зьніклі зь гістарычнай сцэны. У [[1620]] годзе яны тайна пасьвяцілі новую гіерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных Княства на дзьве Царквы - зьяднаную і незьяднаную Кіеўскую мітраполію. Ва ўсходніх раёнах Княства праваслаўныя карысталіся большай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы зь цягам часу вымушаныя былі афіцыйна дазволіць адраджэньне праваслаўя ў Княстве. У [[1632]] і [[1633]] гадах [[Уладзіслаў IV Ваза]] прызнаў існаваньне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у [[1650]] годзе гэтыя прывілеі пацьвердзіў [[Ян Казімір]].
 
== Унія ў Расейскай імпэрыі ==
У [[1839]] годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Да [[1874]]—[[1875]] гадоў уніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.
 
== Унійны рух ў XX стагодзьдзі ==
[[Файл:marka2.jpg|міні|220пкс|Памятная марка, 350 гадоў Берасьцейскай уніі]]
{{Асноўны артыкул|Беларуская грэка-каталіцкая царква}}
Радок 49:
* Religious Union of Bieraście // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1569—1795)]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянства ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]
Радок 70:
[[pt:União de Brest]]
[[ro:Uniunea de la Brest]]
[[ru:Брестская уния (1596)]]
[[sr:Брестовска унија]]
[[fi:Brestin unioni]]