Жамойцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 21:
Гаворка старажытных жмудзінаў была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага клястару. Спачатку мова жмудзінаў была вельмі блізкай да [[Зэмгальская мова|зэмґальскае мовы]] і да [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]] разьвівалася самастойна.
 
Пасьля вайны [[Вітаўт]]а з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка [[ВКЛ]] ([[Жамойцкае ваяводзтва]]). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактаваньня жмудзінаў з аўкштайтамі. У гэтыя ж часы жмудзіны канчаткова асымілявалі [[Куршы|куршаў]], якія жылі ў раёне сучаснае [[КлайпедыКлайпеда|Клайпеды]]. У [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзі]] жмудзіны асымілявалі паўдзёных зэмґалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкае гаворкі (будучы літаратурны стандарт летувіскае мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай зэмґалаў. Трэба адзначыць, што ў мінулым тэрыторыя, якая дэкляравалася як тэрыторыя пражываньня жмудзінаў (вышэйазначанае жамойцкае ваяводзтва), была больш, ніж сучасны летувіскі рэґіён Жамойць, таму гэтае дае падставы вылучаць ґіпотэзу аб тым, што аўкштайцкая мова зрабіла значны ўплыў на жамойцкую мову, скараціўшы арэал распаўсюду мовы дзякуючы магчымай асыміляцыі жмудзінаў.
 
Час станаўленьня літаратурнае агульналетувіскае мовы абмінуў жамойтаў бокам. Летувіскімі літаратарамі жамойцкая мова ўжывалася вельмі рэдка (паэма «Бірута» Сыльвэстра Валюнаса, «Шэсьць казак» Сымона Станевіча, «Звычаі старжытнае Верхняе Летувы й Жамойці» С. Даўкантаса), працэс утварэньня літаратурнага стандарту таксама абмінуў мову — для літаратурнага стандарту летувісы ўжылі аўкштайцкі дыялект без уліку жамойцкіх гаворак. У выніку аформіўся асобны жамойцкі літаратурны стандарт. З [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] жамойцкая мова мае ўласны альфабэт на [[Лацінскі альфабэт|лацінскай аснове]].