Ян Карцан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 4:
Нарадзіўся ў [[Вялічкі (Гарадзенская вобласьць)|Вялічках]]. Паводле веравызнаньня — [[пратэстант]]. Друкарскай справе навучаўся ў [[Кракаў|Кракаве]]. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку [[Лоск]], дзе зьмяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, што працаваў у магната [[Ян Кішка|Яна Кішкі]] і выехаў у [[Вільня|Вільню]]. У [[1576]] выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненьне [[Сымон Будны|С. Буднага]] «Аб галоўных палажэньнях хрысьціянскай веры» і праца [[Цыцэрон]]а «Аб павіннасьцях», пераложаная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з [[1576]] па [[1580]] гг. Карцан выпусьціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзьве на лацінскай.
 
Пасьля імя Карцана сустракаецца на выданьнях, што выходзяць у Вільні. [[31 ліпеня]] [[1599]] ён уступіў у законнае валоданьне домам па вуліцы Бэрнардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага пэрыяду: «Тлумачэньне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца [[1580]] годам. У [[1583]] перавыдае ў Вільні сачыненьне «Аб павіннасьцях», а ў [[1595]] ўпершыню выдае сачыненьне Цыцэрона «Кнігі аб старасьці» ў перакладзе [[Беняш Будны|Б. Буднага]]. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Юдэйскай вайны» у дзьвюх частках і сачыненьне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадак пахаваньня, напісаныя па-латыні і па-польску. У [[1600]] Я. Карцан выпускае сачыненьне Юста Ліпсіюса «Аб сталасьці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў [[1649]] было перавыдана ў Кракаве і ў [[1770]] — у Вільні. Важнае месца ў гэтым разьдзеле выдавецкага пляну Карцана займаюць кнігі Яна[[Ян Пратасовіч|Я. Пратасавіча]].
 
У самым канцы XVI — пачатку XVII стст. Карцан друкуе сэрыю падручнікаў. Каля [[1599]] году выходзіць «Лемантар» польскай мовы. У [[1602]] у Вільні выходзіць падручнік арытмэтыкі — «Альгарытм», складзены ў свой час Бэрнардам Воевудкой. Пазьней Карцан распачаў выпуск у Літве кніг па мэдыцыне, а таксама прыступіў да выпуску календароў («Новы і стары каляндар на год…1606»). Апошні раз подпіс Я. Карцана зьявіўся на брашуры З. Мічынскага (“Oratio”), выдадзенай у студзені [[1611]] году.