Ян Сасноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Ян Сасноўскі | Поўнае імя = | Арыгінальнае імя = | Жанчына = | Па...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:00, 21 ліпеня 2012

Ян Сасноўскі (? — 27 красавіка 1660) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі1654).

Ян Сасноўскі

Герб «Наленч»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 31 сьнежня 1783
Род Сасноўскія
Дзеці Кацярына з Сасноўскіх[d]

Ян Сасноўскі — адзін з найвыдатнейшых камандзіраў літоўскага войска сярэдняга зьвяна[1].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх гербу «Наленч». У якасьці таварыша гусарскай харугвы ўдзельнічаў у вайне з Швэцыяй (16001629). У 1622 кіраваў абаронай Біржаў ад швэдаў.

У 1635 пры падтрымцы Крыштапа Радзівіла атрымаў урад падстолія віленскага. Улетку 1648 удзельнічаў у Віленскім правінцыяльным сынодзе кальвіністаў.

За часамі антыфэадальнай вайны (16481651) камандаваў абаронай Слуцку ад казацкага загону Яна Сакалоўскага. У пачатку 1651 атрымаў загад на збор гусарскай харугвы колькасьцю 150 чалавек, але на загад Януша Радзівіла мусіў набіраць 2 казацкія харугвы (300 чалавек). У красавіку — чэрвені 1651 на чале казацкай харугвы ваяваў супраць украінскіх загонаў у Мазырскім павеце.

З пратэкцыі Багуслава Радзівіла ў 1654 атрымаў пасаду полацкага кашталяна. Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай (16541667). У студзені — лютым ягоная харугва ваявала супраць маскоўскіх захопнікаў каля Магілёва і Быхава. Па падпісаньні Кейданскай дэклярацыі (1655) захаваў вернасьць каралю і вялікаму князю Яну Казімеру, у верасьні 1655 ягоная харугва пакінула войска Януша Радзівіла. Улетку 1656 ад імя караля спрабаваў авалодаць Слуцкам, магчыма, тады ж перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Улетку 1659 на загад гетмана Паўла Яна Сапегі накіраваўся пад Быхаў на дапамогу казацкаму палкоўніку Івану Нячаю. Па злучэньні з аддзелам Самуэля Аскеркі пад Койданавам, у жніўні 1659 ягонае войска рушыла пад Менск, а потым пад Бабруйск, але з прычыны нявыплаты грошаў жаўнеры далей ісьці адмовіліся і разьмясьціліся ў Глуску. Адзінай сур’ёзнай акцыяй выправы быў рэйд невялікага аддзелу пад Магілёў, які завяршыўся паленьнем прадмесьцяў[2].

Крыніцы

  1. ^ Чаропка С. Сасноўскі Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 395.
  2. ^ Чаропка С. Сасноўскі Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 394—395

Літаратура