Бэнэдыкт Гэрбэст: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў Новым Месьце (цяпер [[Старасамбарскі раён|Ст арасамбарскіСтарасамбарскі р-н]], [[Львоўская вобласьць|Львоўская вобл.]]) у беднай сям’і Зеляневічаў (або Зялінскіх). Вучыўся ў [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]], дзе атрымаў вучоную ступень бакаляўра. У [[1550]]—[[1553]] — рэктар мескай гімназійнай школы ў [[Львоў|Львове]], дзе займаўся вывучэньнем старажытных моваў. З [[1555]] — рэктар у школе пры касьцёле Божай Маці ў Кракаве. У [[1559]] атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у [[1561]] — доктара навук<ref name=vera>{{артыкул|аўтар=Бразгуноў А.|загаловак=Бенедыкт Гербест|арыгінал=|спасылка=http://media.catholic.by/nv/n9/art16.htm|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Вера|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1999|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=|isbn=}}</ref>, выкладаў у Кракаўскай акадэміі. Па запрашэньні гнезьненскага арцыбіскупа Ян Пшэрэнбскага наведаў яго рэзыдэнцыю ў Скернявіцах, дзе займаўся адукацыяй моладзі і напісаў шэраг сваіх вядомых на той час твораў: «Comptus...» ([[1559]]), «Arithmeticz linearis» ([[1560]]). У [[1563]] пераехаў у [[Познань]] і стаў рэктарам Любранскага калегіюма.
 
У [[1566]] выдаў адзін з найстарэйшых [[катэхізіс]]аў на польскай мове «Навука сапраўднага хрысьціяніна» (Nauka prauego chrzescijanina). Неўзабаве апублікаваў сачыненьне «Апісаньне дарогі» (Wypisanie drogi), у якім расказаў пра наведваньне ў 1566 г. Львова і іншых гарадоў Рускага ваяводзтва і выказваў надзею на дасягненьне уніі з праваслаўнай Царквой. У [[1567]] у [[Кёльн]]е пабачылі сьвет ягоныя «Horarium canonicarum rationarum cum D.Augustini sententiis de Eucharistia explicatis». Памылкі чэскага духавенства ў падыходзе да пытаньняў веры выкрываў у «Confutatio picarditarum haereticorum» (Кракаў, 1567).