Астафей Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, пунктуацыя
д разьвязаньне неадназначнасьцяў
Радок 37:
Атрымаў хатнюю адукацыю, імаверна, навучаўся ў адным зь нямецкіх пратэстанцкіх унівэрсытэтаў. У [[1540-я]] служыў сакратаром ваяводы віленскага [[Ян Глябовіч|Яна Глябовіча]]. Пасада маршалка дворнага ([[1552]]) дала яму права ўвайсьці ў склад [[Паны-Рада|Паноў-Рады]].
 
Быў падстаростам [[берасьце]]йскім з [[1550]], дзяржаўцам [[Меднікі|медніцкім]] у [[1552]]—[[1561]], старостам [[магілёў]]скім у [[1554]]—[[1556]], [[азярышчаЕзярышча|азярышчанскім]]нскім у [[1563]], берасьцейскім у [[1565]]—[[1587]], [[кобрын]]скім у [[1567]]—[[1587]] і [[Рэчыца|рэчыцкім]] з [[1576]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафій Багданавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 382.</ref>.
 
Колькі разоў езьдзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у тым ліку у [[1553]] для складаньня мірнага пагадненьня, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] «царом усяе Русі». Перамір’е падпісалі [[12 верасьня]] [[1553]], ва ўзнагароду атрымаў ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] [[Магілёўскае староства]].
Радок 47:
Браў актыўны ўдзел у [[Устава на валокі|аграрных рэформах 1550—1560-х гадоў]], за гэтую службу атрымаў ад [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]] [[Усьвяты|Ўсьвяцкае]] і [[Езярышча|Азярышчанскае]] староствы.
 
Адзін зь лідэраў апазыцыі пры складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам зь ваяводам віленскім і канцлерам [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаем Радзівілам «Рудым»]], старостам жамойцкім [[Ян Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Вялікаму Княству Літоўскаму адносную незалежнасьць, аднак праект адхілілі. Разам зь іншымі магнатамі — супраціўнікамі аб’яднаньня Вялікага Княства з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта яго пазбавілі [[Каралеўшчына|каралеўшчынаў]] на Падляшшы. Аднак пазьней, па прыняцьці уніі, падпісаў яе, у выніку чаго вярнуў канфіскаванае.
 
Разам зь [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] быў супраціўнікам абраньня вялікім князем [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]], падтрымліваў [[Эрнэст Габсбург|Эрнэста Габсбурга]], але пасьля абраньня С. Баторыя перайшоў на ягоны бок. У [[1587]] пратэставаў супраць абраньня [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] без удзелу прадстаўнікоў ад ВКЛ.