Гальяш Пельгрымоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Гальяш Пельгрымоўскі''' (сярэдзіна XVI ст. — 1604) — дзяржаўны дзяяч [[Вялі...'
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 9:
У 1590-х паступова пераходзіць на польскую мову. Выдае пад крыптанімам «E. P. Philalethes Lithuanie» вялікі вершаваны творы «Дыялёг літоўскага шляхціча пра Інфлянцкую вайну караля Стэфана з князем маскоўскім...» (Вільня, 1594) і ананімна — зборнік вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сэнату і дзяржавы літоўскай» ([[1597]]).
 
У выніку паездкі ў складзе пасольства Льва Сапегі ў Маскву нарадзіліся тры творы: празаічны дыярыюш пасольства, кароткі вершаваны польска-беларускі дыялёг «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» і вершаваны дыярыюш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (каля 7000 радкоў) — найбольш значны твор у літаратурнай спадчыне Г. Пельгрымоўскага. І ў празаічным, і ў вершаваным дыярыюшы прамовы цара і баяр аўтар падае з захаваньнем адмысловых словаў расейскай мовы, але перадаючы іх на беларускі манер («h», «ci», «dzi» замест «g», «ti», «di», зь цьвёрдым «г»). Чыстая беларуская лексыка сустракаецца ў баярскіх прамовах, асабліва у прамовах Льва Сапегі<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 489</ref>. Сьледам за польскім дасьледнікам А. Брукнерам І. Саверчанка таксама зьвяртае ўвагу на моўныя асаблівасьці паэмы, адзначаючы наяўнасьць формаў, уласьцівых беларускай мове<ref>Рак, А. [http://khblit.narod.ru/arhiu/pracy/rak05.htm Творчасць Гальяша Пельгрымоўскага ў навуковых даследаваннях]</ref>.
 
== Пераклады ==