Фатаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: stq:Photographie
афармленьне
Радок 4:
 
== Гісторыя фатаграфіі ==
[[Файл:View from the Window at Le Gras, Joseph Nicéphore Niépce.jpg|справа|міні|250пкс|Першая фатаграфія ў сьвеце, «Выгляд з акна», 1826 год]]
Хімічная перадгісторыя фатаграфіі пачынаецца ў глыбокай старажытнасьці. Людзі заўсёды ведалі, што ад сонечных прамянёў цямнее чалавечая скура, іскрацца апалы й амэтыст, псуецца смак піва. Аптычная гісторыя фатаграфіі налічвае прыкладна тысячу гадоў. Самую першую [[камэра-абскура|камэру-абскуру]] можна назваць «пакоем, частка якой асьветлена сонцам». Арабскі матэматык і навуковец [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] [[Альгазэн]] з Басры, які пісаў аб асноўных прынцыпах оптыкі й вывучаў паводзіны сьвятла, заўважыў прыродны фэномэн перагорнутага малюнка. Ён бачыў гэтыя перагорнутыя малюнакі на белых сьценах прыцемненых пакояў ці намётаў, пастаўленых па сонечных берагах Пэрсыдзкага заліву, — выява праходзіла празь невялікую круглую адтуліну ў сьцяне, у адкрытым спадзістай палаткі альбо [[драпіроўка|драпіроўкі]]. Альгазэн карыстаўся камэрай-абскурай дзеля назіраньня за зацьменьнямі сонца, ведаючы, што шкодна глядзець на сонца няўзброеным вокам.
 
Радок 25:
 
=== Каляровая фатаграфія ===
[[Файл:Prokudin-Gorskii-12.jpg|міні|справа|180пкс|Раньняя каляровая фатаграфія, 1912]]
Каляровая фатаграфія зьявілася ў сярэдзіне [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Першы ўстойлівы каляровы фотаздымак быў зроблены ў [[1861]] годзе [[Джэймз Максўэл|Джэймзам Максўэлам]] па мэтаду трохкаляровай фатаграфіі. Для атрыманьня каляровага здымка паводле гэтага мэтада выкарыстоўваліся тры фотакамэры з усталяванымі на іх каляровымі сьвятлафільтрамі, [[RGB|чырвоным, зялёным і сінім]]. Атрыманыя здымкі дазвалялі аднавіць пры праекцыі, а пазней, і ў [[друк]]у, каляровы малюнак.
 
Другім найважнейшым крокам у разьвіцьці мэтаду трохкаляровай фатаграфіі сталася вынаходзтва ў [[1873]] годзе нямецкім фотахімікам [[Герман Фогель|Германам Фогелем]] [[сэнсыбілізатар]]аў, гэта значыць рэчываў, здольных павялічваць адчувальнасьць срэбраных злучэньняў да прамянёў рознай даўжыні хвалі. Фогель здолеў атрымаць склад, адчувальны да [[зялёны колер|зялёнага участку спэктру]].
 
Практычнае прымяненьне трохкаляровай фатаграфіі стала магчымым пасьля таго, як вучань Фогеля, нямецкі вучоны [[Адольф Мітэ]] распрацаваў сэнсыбілізатары, якія робяць фотапласьціну адчувальнай да іншых участкаў [[спэктар|спэктру]]. Ён таксама сканструяваў фотакамэру для атрыманьня трохкаляровых здымкаў і трохпромневы [[праектар]] для паказу атрыманых каляровых здымкаў. Гэтае абсталяваньне ў дзеяньні ўпершыню было прадэманстравана Адольфам Мітэ ў [[Бэрлін]]е ў [[1902]] годзе.
 
Вялікі ўнёсак у далейшае ўдасканаленьне мэтаду трохкаляровай фатаграфіі зрабіў вучань Адольфа Мітэ [[Сяргей Пракудзін-Горскі]], які распрацаваў тэхналёгіі, якія дазваляюць паменшыць вытрымку й павялічыць магчымасьці тыражаваньня здымка. Пракудзін-Горскі таксама вынаўшаў у [[1905]] годзе свой рэцэпт сэнсыбілізатара, які ствараў максымальную адчувальнасьць да чырвона-аранжавага участку спэктру, перасягнуўшы ў гэтым дачыненьні свайго настаўніка.
 
Разам з мэтадам колерааддзяленьня з пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] сталі актыўна разьвівацца й іншыя працэсы каляровай фатаграфіі. У прыватнасьці, у [[1907]] годзе быў запатэнтаваны й паступілі ў вольны продаж фотапласьціны «[[Аўтахром]]» [[Браты Люмьер|Братоў Люмьер]], якія дазваляюць адносна лёгка атрымліваць каляровыя фатаграфіі. Нягледзячы на ​​шматлікіяшматлікія недахопы, як то хуткае выцьмяваньне фарбаў, далікатнасьць пласьцін, зярністасьць выяваў, мэтад хутка заваяваў папулярнасьць і да [[1935]] году ў сьвеце было выраблена больш за 50 млн аўтахромных пласьцінак. Альтэрнатывы гэтай тэхналёгіі зьявіліся толькі ў [[1930-я|1930-х]] гадох.
 
=== Лічбавая фатаграфія ===
[[Файл:Coolscan-V.jpg|міні|справа|180пкс|Лічбавая камэра Nikon і сканарсканэр для фотастужкі]]
{{Асноўны артыкул|Лічбавая фатаграфія}}
Лічбавая фатаграфія — адносна маладая, але папулярная тэхналёгія, якая зарадзілася ў [[1981]] годзе, калі кампанія [[Sony]] выпусьціла на рынак камэру [[Sony Mavica]] з [[ПЗС-матрыца]]й, якая запісвае здымкі на дыск. Гэты апарат ня быў лічбавым у сучасным разуменьні, бо на дыск запісваўся аналягавы сыгнал, аднак выкарыстаньне камэры дазваляла адмовіцца ад фотастужкі. Першая паўнавартасная лічбавая камера — [[Kodak DCS 100|DCS 100]], якая была выпушчана ў [[1990]] годзе кампаніяй [[Kodak]].
Радок 47:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Photography|выгляд=міні}}
 
{{Накід:Мастацтва}}
 
[[Катэгорыя:Фатаграфія| ]]