Уладзімерская і берасьцейская япархія (уніяцкая): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 6:
Створана ў выніку пераводу [[Уладзімерская і берасьцейская япархія|Уладзімерскай і берасьцейскай праваслаўнай япархіі]] ва ўніяцтва пасьля [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай ўніі 1596]].
 
У [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзі]] ў япархіі існавала пасада берасьцейскага біскупа-суфрагана, які кіраваў паўночнай часткай япархіі. У [[1722]] япархія ахоплівала тэрыторыю 30 тысячы км², налічвала 18 дэканатаў і 489 парафій. Берасьцейскае суфраганнае біскупства у [[1772]] налічвала 10 дэканатаў (Бельскі, Бяльскі, Берасьцейскі, Драгічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Мельніцкі, Палескі, Пружанскі, Уладаускі), 268 парафій і 4 базылянскія манастыры.
 
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795]] тэрыторыя япархіі была падзелена паміж [[Расея|Расеяй]], [[Аўстрыя]]й і [[Прусія]]й, а сама яна скасавана. У [[1798]] [[Павал I]] аднавіў яе частку ў выглядзе [[Берасьцейская япархія (уніяцкая)|Берасьцейскай япархіі]]. У [[1809]] з яе была вылучана частка дзеля стварэньня [[Віленская япархія (уніяцкая)|Віленскай уніяцкай япархіі]], а таксама далучана тэрыторыя былой [[Сурпасьлеўская япархія (уніяцкая)|Супрасьлеуская ўніяцкая япархіі]] ў выніку таго, што Беласточчына апынулася ў межах [[Расейская Імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Пасьля [[1828]] Берасьцейская ўніяцкая япархія была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў [[Літоўская япархія (уніяцкая)|Літоўскую ўніяцкую япархію]]