Выкапнёвае паліва: розьніца паміж вэрсіямі

7907 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Выкапнёвае_паліва?oldid=1135725
д (r2.7.1) (робат дадаў: ast:Combustible fósil)
(дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Выкапнёвае_паліва?oldid=1135725)
[[Файл:Coal.jpg|thumbміні|right200пкс|справа|Вугаль, тып выкапнёвага паліва]]
'''Выкапнёвае паліва''', гаручыя карысныя выкапні — гэта [[нафта]], [[вугаль]], [[гаручыя сланцы|гаручы сланец]], [[прыродны газ]] і ягоягоныя [[Гідрат мэтану|гідраты]], [[торф]] і іншыя гаручыя мінэралы ій рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца [[паліва]]м, якое ўтвараецца па меры назапашваньня ій раскладанняраскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна [[паходжаньне нафты|паходжаньня нафты]] ій прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых [[гіпотэза|гіпотэзаў]]. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца [[узнаўляльныя прыродныя рэсурсы|неўзнаўляльным прыродным]] [[рэсурс]]ам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне [[аднаўляльная энэргетыка|аднаўляльнай энэргетыкі]], зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на [[энэргія|энэргію]].
 
Спальваньне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў [[Дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасьці, такім чынам чыстае павелічэньне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфэрнага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду у атмасфэры эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу<ref>[http://www.eia.doe.gov/oiaf/1605/ggccebro/chapter1.html «US Department of Energy on greenhouse gases»]. eia</ref>. Вуглякіслы газ зьяўляецца адным з [[парніковы газ|парніковых газаў]], што павышае [[радыяцыйнае ўзьдзеяньне]] й спрыяе [[глябальнае пацяпленьне|глябальнаму пацяпленьню]], у выніку чаго сярэдняя тэмпэратура Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасьці навукоўцаў-кліматолягаў выклікае сур’ёзныя пабочныя эфэкты.
 
== Здабыча выкапнёвага паліва ў Беларусі ==
Пошук нафты на тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляецца з [[1952]] года, а распрацоўка пачалася з [[1965]] года. За пэрыяд з [[1965]] па [[1975]] гады было здабыта 35 млн. тон нафты, дасягнуўшы гадавога максымуму 8 млн. тон у [[1975]] годзе. Затым гадавая здабыча пачала зьмяншацца, з-за памяншэньня здабычы на самых буйных радовішчах. У наш час у Беларусі здабываецца прыклада 2 млн. тон гэтага карыснага выкапня.<ref>[http://geology.by/-7/58--7/126-2008-09-09-20-05-17.html Беларускі геалягічны партал], Гаручыя карысныя выкапні.</ref>
 
[[Торф]] зьяўляецца іншым выкапнёвым палівам, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы маюцца ў [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]], [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]] і [[Менская вобласьць|Менскай абласьцях]]. Агульная плошча тарфяных масіваў складае каля 2,5 млн. га, а агульная вага — каля 3 млрд. тот. Штогод здабываецца 14 млн. тон торфу.
 
Гаручыя сланцы ўпершыню былі выяўлены ў Беларусі ў [[1963]] годзе. У межах заходняй часткі [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]] сланцаносныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым мэтадам. Гаручыя сланцы ўяўляюць сабою ападкавыя ўтварэньні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманьнем цьвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва — [[кераген]]у. Прагнозныя рэсурсы гаручых сланцаў у гэтым басэйне да глыбіні 600 мэтраў складаюць 11 млрд. тон. Карысны выкапень характарызуецца высокай [[попельнасьць|попельнасьцю]] (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваеньне ў Прыпяцкім сланцаносным басэйне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў сланцаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.
 
У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама [[буры вугаль|бурыя вуглі]], якія залягаюць на глыбінях 290—900 мэтраў. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах [[Каменнавугальны пэрыяд|карбон]]у да глыбіні 600 мэтраў ацэньваюцца ў 410 млн. тон. У [[Юрскі пэрыяд|юрскай]] вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520 млн. тон. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у [[міяцэн]]авых адкладах. У сувязі зь невялікімі глыбінямі заляганьня (20—80 мэтраў) яны даступныя для распрацоўкі кар’ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена тры радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае й Тонескае. У найболей буйным — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70 млн. тон. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені мэтамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалягічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар’ера прадукцыйнасьцю 2 млн. тон у год.
 
== Уплыў на навакольнае асяродзьдзе ==
Спальваньне выкапнёвых тыпаў паліва стварае выкіды [[дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>) — [[парніковы газ|парніковага газу]], які дае найвялікі ўнёсак у [[глябальнае пацяпленьне]]. Прыродны газ, асноўную частку якога складае [[мэтан]], таксама зьяўляецца парніковым газам. [[Парніковы эфэкт]] ад адной малекулы мэтану прыкладна ў 20 раз большы, чым ад малекулы CO<sub>2</sub>, таму з кліматычнага пункта гледжаньня спальваньне прыроднага газу пераважней ягонага трапленьню ў атмасфэру.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.wtrg.com/EnergyCrisis/index.html «The Coming Energy Crisis?»]
* [http://www7.nationalgeographic.com/ngm/0508/feature1/fulltext.html «Powering the Future»]. National Geographic
* [http://archive.greenpeace.org/comms/97/climate/eusub.html Fossil Fuel Subsidies in Europe]
 
[[Катэгорыя:Карысныя выкапні]]
40 979

зьменаў