Суфізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ky:Суфизм "Сопучулук"
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://uk.wikipedia.org/wiki/Суфізм?oldid=9905815
Радок 1:
'''Суфізм''' ({{мова-ar|تصوف‎‎}}) — рэлігійна-містычны кірунак у [[іслам]]е. Пад гэтым тэрмінам аб'ядноўваюццааб’ядноўваюцца ўсе мусульманскія вучэньні, галоўнай мэтай якіх зьяўляецца распрацоўка тэарэтычных падставаў і практычных спосабаў, якія забясьпечваюць магчымасьць непасрэдных зносінаў чалавека з Богам. Лічыцца, што першыя суфіі зьявіліся на рубяжы [[VIII стагодзьдзе|VIII]] і [[IX стагодзьдзе|IX стагодзьдзяў]] у [[Ірак]]у й [[Сырыя|Сырыі]]. Прызнаючы рэальным толькі існаваньне Алага, а навакольныя рэчы й зьявы — ягонай эманацыяй, пасьлядоўнікі суфізма аб’яўляюць вышэйшай мэтай жыцьця містычнае злучэньне душы чалавека з [[Бог]]ам, тым самым суфізм мае падабенства са сьветапоглядам [[дгарма|дгармічных]] рэлігіяў. Суфіі спрабуюць зразумець патаемны сэнс караністычных адкрыцьцяў, для чаго строга прытрымліваюцца прадпісаньняў [[Каран]]а й [[Суна|Суны]], якія ўдзельнічаюць у чуваньнях, прымаюць абяцаньні, прытрымліваюцца дадатковых пастоў. Разам яны прапаведуюць містычную некарысьлівую любоў да Алага, жадаючы зьліцца зь ім. Канчатковай мэтай суфізма лічыцца зьнішчэньне сваіх якасьцяў як асобы, што павінна пацягнуць поўнае спалучэньне, зьліцьцё з чароўнай ісьцінай.
 
«Злучэньне з бажаством», па вучэньню суфізма адбываецца ў экстазе, да якога павінны даводзіць сябе вернікі. У араба-ісламскай тэрміналёгіі суфіем зьяўляецца той, хто закаханы ў [[ісьціна|ісьціну]] й рухаецца да дасканаласьці. Рух да нейкай абстрактнай праўды з дапамогай любові й адданасьці Богу суфіі называюць «''тарыкатам''» (шляхам).
 
Для раньняга суфізму характэрна [[пантэізм]] з асобнымі матэрыялістычнымі элемэнтамі. Пасьля пад уплывам [[нэаплятанізм|нэаплятонаўскай]], [[індыйская філязофія|індыйскай філязофіі]] й некаторых ідэяў [[хрысьціянства]] цэнтральнае месца ў суфізьме займаюць [[аскетызм]] і скрайні містыцызм. У [[тэазофія|тэазофскай]] традыцыі суфізм атаясамліваецца з эзатэрычным ісламам.
 
Суфізм ёсьць неаднастайным рухам, то бок да яго далучаліся прадстаўнікі розных багаслоўскіх школаў і напрамкаў ісламу. Ён неаднаразова гуляў значную ролю ў палітычным жыцьці мусульманскіх краінаў як ідэалёгія паўстанцкіх рухаў, а таксама антыкаляніяльнай барацьбы.
 
== Вонкавія спасылкі ==