Казімер Канстантын Плятэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Казімер Канстантын Плятэр | Поўнае імя = | Арыг...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:43, 7 ліпеня 2012

Казімер Канстантын Плятэр (1749 — 4 жніўня 1807) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (17901793), апошні падканцлер вялікі літоўскі1793).

Казімер Канстантын Плятэр

Герб «Плятэр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1722
Памёр 4 жніўня 1807
Род Плятэры
Бацькі анстантын Людвік Плятэр
Аўгуста з Агінскіх
Жонка Ізабэла Людвіка з Борхаў
Дзеці

Людвік, Міхал,

Канстантын, Ян, Казімер, Станіслаў і Генрык
Дзейнасьць пісьменьнік

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Плятэраў гербу ўласнага, сын Канстантына Людвіка, кашталяна троцкага, і Аўгусты з Агінскіх.

У 1787 атрымаў урад абознага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. Быў сябрам Пастаяннай Рады ў 17761788 і 17931794. Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфэдэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзёньнікаў падарожжа караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Ажаніўся з Ізабэлай Людвікай, дачкой канцлера вялікага кароннага Ян Андрэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстантын, Ян, Казімер, Станіслаў і Генрык. Зь іх Міхал узяў шлюб з Ізабэлай Аленай, апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зыбэрг цу Вішлінг, і прыняў на сябе і нашчадкаў прозьвішча Плятэр-Зыбэрг[1].

Крыніцы

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 443.

Літаратура