Угар: розьніца паміж вэрсіямі

колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Угар''', '''Угор’е''' — колішняе магдэбургскае [[мяст...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:45, 6 ліпеня 2012

Угар, Угор’е — колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер у межах вёскі Богіна.

Гісторыя

29 сакавіка 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угару Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі Сьвяты Юрай, які забівае дзідай цмока»[1]. У гэты час тут было 48 дымоў.

За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі 3 чэрвеня 1704 каля Угару канфэдэраты напалі на абоз графа Мiкалая Мануццы, які ахоўвалі расейскія войскі. Па здушэньні паўстаньня граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтку Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў апынуліся марнымі ўва ўмовах крызы дзяржавы і безуладзьдзя[2].

Крыніцы

  1. ^ Угор’е // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага р-на. — Мн.: Паліграфафрмленне, 1998.

Літаратура

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага р-на. — Мн.: Паліграфафрмленне, 1998. — 709 с.: іл. ISBN 985-6351-03-0.