Сыктыўкар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 43:
У [[1780]] годзе расейская імпэратрыца [[Кацярына II]] сваім указам надала паселішчу мескі статус і перайменавала мястэчка ўва Ўсьць-Сысольск. На гэты час прыпадае ўзьнікненьне сучаснае назвы места: навакольнае [[Комі-зыране|комімоўнае насельніцтва]] ў сваім бытавым ужытку перакладала назву места літаральна па каранёх. Назва ракі Сысалы на комі-зыранскай — ''[[:kv:Сыктыв|Сыктыв]]'', расейская лексэма ''Усть'' — ''дін'' (напрыклад, Усьць-Цыльма = Чилимдін, Усьць-Кулом = Кулöмдін). Такім чынам узьнікла комі-зыранская назва Сыктыўдзін. У [[1930]] годзе ў гонар 150-годзьдзя гораду горад атрымаў назву Сыктыўкар, што з комі-зыранскай перакладаецца як «горад Сысалы», «горад на Сысале» (''Сыктыв'' — Сысала, ''кар'' — горад<ref>[http://foto11.com/komi/vocabular/13.shtml Комі-расейскі слоўнік]{{ref-ru}}</ref>).
 
З [[1780]] году тагачаснае сяло Ўсьць-Сысольск ўваходзіла ўва Ўсьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва, у сувязі з гэтым сяло было пераўтворана ў паветавы цэнтар і стала горадам. [[13 кастрычніка]] (паводле [[Грэгарыянскі каляндар|Грэгарыянскага календаракалендару]]) гэтага ж году быў зацьверджаны герб мястэчка, [[27 студзеня]] (паводле Грэгарыянскага календаракалендару) — плян гораду. Згодна зь ім, мястэчка пашырылася за кошт навакольных паселішчаў.
 
З [[1921]] году Ўсьць-Сысольск — сталіца Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), з [[1936]] (ужо пад назвай Сыктыўкар) — Комі АССР. З [[1992]] году — сталіца [[Рэспубліка Комі|рэспублікі Комі]].