Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Мерапрыемствы: злучнасьць
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 25:
** У верасьні [[1920]] пачаў працу ў [[Менск]]у [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Першы Беларусі дзяржаўны тэатар (БДТ-1)]], у 1926 пачаў працаваць [[Акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа|Другі Беларусі дзяржаўны тэатар (БДТ-2)]] у [[Віцебск]]у, шырокую вядомасьць меў беларускі вандроўны тэатар [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]].
** У [[1924]] у [[Гомель|Гомелі]] і [[Магілёў|Магілёве]] былі створаныя сымфанічныя аркестры, у гэтым жа годзе ў Магілёве была пастаўленая першая беаруская опэра.
* Дасягненьне значных посьпехаў у беларускай літаратуры. У [[1920-я]] выйшлі паэмы «Новая зямля» і «[[Сымон-музыка]]» Якуба Коласа, а таксама другая частка ягонай трылёгіі «[[На ростанях]]»: аповесьць «У глыбі Палесься». Янка Купала стварыў шэраг твораў, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца паэма «Безназоўнае». У гэты самы час зьявіліся творы маладых беларускіх пісьменьнікаў [[Міхась Чарот|М. Чарота]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], [[Міхась Лынькоў|М. Лынькова]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.
* Зараджэньне беларускага кінэматографу. У [[1926]] годзе быў створаны першы беларускі мастацкі фільм [[Юры Тарыч|Юрыя Тарыча]] «[[Лясная быль]]», у [[1928]] у [[Ленінградз]]е адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».