Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Біяграфія: спасылка на неадназначнасьць
Радок 21:
У [[1940]] годзе Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім [[антыфашызм|антыфашысцкім]] падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
 
З восені [[1941]] году Я. Станкевіч жыў у [[Менск]]у, куды перамясьціўся і ЦК ПБН. Станкевіч быў чальцом [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], навуковага аддзела [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]], адным з заснавальнікаў [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]].
 
З [[1944]] году Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З [[1949]] году Я. Станкевіч жыў у [[ЗША]], займаўся навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ў [[беларусы ЗША|беларускай дыяспары]]. Зьяўляўся папулярызатарам т. зв. «крывіччыны».