Валочная памера: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 86.57.157.210 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Niles belarus
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''«Валочная памера»''' — назва аграрнай рэформы ў [[ВКЛ]], якая праводзілася на працягу 2-й пал.паловы 16 — пач.пачатку 17 стстагодзьдзя. Рэформа распачалася ў [[1557]] г. з ініцыятывы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], маці кар. і вял.кн.караля [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], з мэтаю павелічэньня дзяржаўных даходаў. У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасьля — прыватных і царкоўных землях.
 
[[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзе]] адзначанае ў [[гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Эўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было [[Вялікае Княства Літоўскае]], вымушаў землеўласьнікаў, і, ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасьць.
 
Дзеля гэтага яшчэ з канца [[15 стагодзьдзе|ХV стагоддзя]] была распачатая рэарганізацыя панскай гаспадаркі. Прадугледжвалася як пашырэньне феадальных гаспадарак («двароў»), гэтак і стварэннестварэньне «[[фальварак|фальваркаў]]» - новых гаспадарак з таварным характарам вытворчасьці, заснаваных на працы прыгонных сялян. Разам з тым, адсутнасьць адзінаеадзінай сістэмы вымярэньня зямлі, а таксама абкладаньня павіннасьцямі і падаткамі паставіла дзяржаву перад неабходнасьцю больш шырокіх пераўтварэньняў.
 
Дакладны ўлік, размеркаваньне зямлі ў дзяржаве, уніфікацыя павіннасьцяў і былі мэтамі аграрнай рэформы, распачатай у сярэдзіне ХVІ стагоддзястагодзьдзя, якую ўзначаліў земскі падскарбі [[Астафей Валовіч]]. Яна атрымала найменьне валочнай памеры - ад найбольш вядомага дакумента рэформы «[[Устава на валокі]]», выдадзенага [[1 красавіка]] [[1557]] года вялікім князем [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]]. Гэты закон вызначыў шэраг захадаў: тэхнічных (перамер зямлі), сацыяльных (зьмены ў становішчы феадальна -залежнага насельніцтва), эканамічных (стварэньне [[фальварак|фальваркаў]], зьмены ў сістэме павіннасьцяў).
 
У якасьці меры плошчы і адначасова адзінкі павіннаснага абкладаньня ўводзілася [[валока]] (30 маргоў, або 21,36 [[гектар|гектара]]). Кожная сялянская сям'я атрымлівала зямельны надзел велічынёю з валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павіннасьці (улічвалася таксама якасьць глебы: грунт добры, сярэдні, дрэнны і вельмі дрэнны).
Радок 11:
У залежнасьці ад характару павіннасьцяў валокі падзяляліся на цяглыя - за карыстаньне імі сяляне адраблялі паншчыну, асадныя - плацілі [[чынш]], службовыя - выконвалі дваровую, рамесную або іншую службу. На апрацоўку аднае фальваркавай (панскай) валокі адводзілася сем сялянскіх валок.
 
Валочная памера дала пачатак перабудове сельскай гаспадаркі нашай краіны. Увядзеньне аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладаньня павіннасьцямі спрыяў пераходу эканомікі на новы ровень і, адпаведна, гаспадарчай стабільнасьці дзяржавы. Аграрная рэформа забясьпечыла своечасовае і ,ў пэўным сэнсе ,справядлівае спагнаньне падаткаў з насельнікаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства]], зліквідавала непажаданую здрабнеласьць дзялянак ды цераспалосіцу, упарадкавала размеркаваньне зямлі паміж сялян.
 
Пасьля ўліку і перадзелу зямельнага фонду, а таксама засяленьня занядбаных земляў сялянская сіла размяркоўвалася на абшарах [[Вялікае Княства Літоўскае|Княства]] больш-менш раўнамерна, дзякуючы чаму павялічылася эфектыўнасць землекарыстаньня. Нарэшце, дакладнае вымярэньне ўсіх зямельных надзелаў і юрыдычна аформленае замацаваньне іх за канкрэтнымі гаспадарамі спрыялі спыненьню ўзаемных прэтэнзій уласьнікаў ды незаконных захопаў чужых земляў, ад чаго, як вядома, даўней пралілося нямала крыві.