Валочная памера: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д Рэдагаваньні 86.57.157.210 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Niles belarus
Радок 1:
'''«Валочная памера»''' — назва аграрнай рэформы ў [[ВКЛ]], якая праводзілася на працягу 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. Рэформа распачалася ў [[1557]] г. з ініцыятывы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], маці кар. і вял.кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], з мэтаю павелічэньня дзяржаўных даходаў. У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасляпасьля — прыватных і царкоўных землях.
 
[[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзе]] адзначанае ў [[гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Эўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было [[Вялікае Княства Літоўскае]], вымушаў землеўласьнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасьць.