Магілёўская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль
Радок 58:
 
== Архітэктура ==
Ратуша ў канцы [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] — мураваны 2-павярховы [[Прастакутнік|прастакутным]] ў пляне (28 х 10,5) будынак з 8-граннай 5-яруснай вежай пасярэдзіне галоўнага [[Фасад|фасаду]]. Вежа завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балькон з мэталічнымі кратамі, вялікі гадзіньнік. Аконныя праёмы зь невялікімі круглаватымі шыбамі ўпрыгожваліся алавянымі рамамі-аканіцамі. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі. Пакрыцьцё будынкадаху — плоская чырвоная дахоўка. Франтон, дахі ганкаў і вежавы шпіль аздабляліся пазалочанымі флюгерамі-ветранікамі.
 
Падлога на першым паверсе была цаглянай, сьцены пабеленыя. На другі паверх вялі драўляныя сходы з разнымі балясамі. У вокнах стаялі вітражы. На першым паверсе знаходзіліся сені, вялікая «ізба» (тут засядаў суд пад старшынствам войта), канцылярыя і сьвятліца, дзе захоўваліся бягучыя справы магістрату; на другім паверсе — сені, судовая «ізба» (месца магістрацкага суду), вялікая заля для паседжаньняў магістрату і дапаможныя памяшканьні; у цокальным паўпадвальным паверсе — скарбніца, склады і астрог. Ацяпленьньне ажыцьцяўлялася з дапамогай кафляных печаў, выкладзеных паліхромный кафляй зь зялёнай палівай.